Мікалай Статкевіч на сустрэчы з прадстаўнікамі ЕС назваў сітуацыю ў Беларусі "халоднай грамадзянскай вайной" "Цяперашнія рэгіянальныя войны (абарончая вайна ва Украіне і халодная грамадзянская вайна ў нас) перш за ўсё з'яўляюцца войнамі за каштоўнасці, дзе сілы свабоды супрацьстаяць сілам тыраніі. У гэтых войнах вызначыцца не толькі лёс рэгіёна і кантынента, але і будучыня ўсёй планеты", — адзначыў палітык. Статкевіч падзякаваў ЕС "за дапамогу Украіне і салідарнасць з паняволенымі краінамі рэгіёна", а таксама выказаў упэўненасць, што "ў канчатковым выніку свабода пераможа рабства. Беларусь будзе свабоднай!" ☝️11 верасня 2025 года Статкевіч разам з яшчэ 51 зняволеным быў вызвалены ў рамках здзелкі паміж адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональдам Трампам і Аляксандрам Лукашэнкам. Умовай быў выезд за мяжу. Статкевіч адмовіўся выязджаць і быў вернуты ў няволю. 19 лютага 2026 года стала вядома, што палітык дома і аднаўляецца пасля інсульту. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 тэлеграм-канал Мікалая Статкевіча