Беларусь ратыфікавала дамову з Ганай пра бязвізавыя паездкі па дыпламатычных і службовых пашпартах Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, уладальнікі такіх дакументаў “вызваляюцца ад неабходнасці атрымання віз для ўезду, выезду і транзіту, калі працягласць знаходжання гэтых асоб на тэрыторыі боку, што прымае, не перавышае 30 дзён з даты ўезду”. 8 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з прэзідэнтам гэтай афрыканскай краіны Джонам Драмані Махамай Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць пастаўляць у Афрыку прадукцыю прамысловасці, сельскай гаспадаркі, надаваць паслугі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ont.by