Рыжанкоў назваў вызваленне палітвязняў "пэўным раздражняльнікам" у стасунках з ЗША Беларусь разлічвае на нармалізацыю стасункаў з ЗША і ўзаемнае паважанне інтарэсаў бакоў. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў у інтэрв’ю расійскаму ТАСС. Адным з "пэўных раздражняльнікаў" у адносінах з Вашынгтонам Рыжанкоў назваў вызваленне зняволеных у рамках перамоваў з ЗША. Паводле яго, Мінск разглядае гэтыя рашэнні як "мінімальныя выдаткі" дзеля ўрэгулявання больш значных эканамічных пытанняў. Ён таксама заявіў, што Лукашэнка "у пэўнай ступені" не пярэчыць супраць далейшага вызвалення зняволеных. ✅ Падрабязнасці 🗝Без VPN 📷 стоп-кадр: "Позірк"