Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%323 avg views
Posting25.0/daylast 26 minutes ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
Колькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці
На 1 верасня 2026 года ў краіне было зарэгістравана 163.810 юрыдычных асоб (+2,3% да аналагічнай даты 2025-га). Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў на ўказаную дату склала 198.338 (-10,6%), , вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Белстата.
На пачатак года ў краіне былі зарэгістраваныя 162.274 арганізацыі (+3,9% да пачатку 2025-га), ІП — 204.350 (-13,9%).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: "Радыё Свабода" / "Настоящее время"
Лукашэнка заявіў пра поспехі імпартазамяшчэння у сувязі з санкцыямі
Прэс-служба палітыка паведамляе, што на прадпрыемстве ТАА “Амкадор-Лесмаш” яму далажылі аб праведзенай працы па імпартазамяшчэнні — у прыватнасці, аб уласнай вытворчасці камплектуючых, якія “не саступаюць лепшым замежным узорам”.
“Гэта час магчымасцяў. Калі б нас не прыціснулі, мы б гэта не мелі. А калі б мелі, то не пры нашым жыцці. Калі ласка — вынік. Не хочаце — не трэба, мы зрабілі самі”, — адрэагаваў на гэта Лукашэнка.
2 сакавіка 2022 года ЕС увёў у дачыненні да Мінска санкцыі, якія прадугледжваюць забарону на пастаўку беларускай прадукцыі дрэваапрацоўкі. Злучаныя Штаты Амерыкі 17 верасня знялі санкцыі з канцэрна “Беллеспаперапрам” і ААТ “Лакафарба”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі
edited
У Грузіі затрыманы беларус, які чакае палітычнага прытулку пяць гадоў
Затрыманы Леў Міхееў, які чакае палітычнага прытулку з 2021 года, паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк.
Паводле слоў Кісляка, прытулку Міхееў чакае ці не даўжэй за ўсіх іншых суайчыннікаў. У Грузіі ён браў удзел у розных акцыях і атрымліваў пагрозы ад беларускага КДБ.
Міхеева затрымалі, калі ён звярнуўся ў аддзел міжнароднай абароны Дэпартамента міграцыі МУС у Маркопі па падаўжэнне часовага пасведчання асобы. Сувязь з ім зараз адсутнічае.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Леў Міхееў (злева) і Раман Кісляк у Тбілісі. Фота: прыватны архіў Рамана Кісляка
Долар, еўра і юань патаннелі на апошніх біржавых таргах тыдня
📉 Курс долара знізіўся да 3,0276 рубля (-0,13%), юаня — да 4,5145 за 10 (-0,35%), еўра — да 3,441 (-0,2%).
📈 Расійскі рубель падаражэў да 3,5914 за 100 (+0,2%).
☝️На гэтым працоўным тыдні курс долара вырас на 0,14% (з 3,0234 да 3,0276 рубля). У студзені — жніўні 2026 года афіцыйны курс валюты ЗША ў Беларусі ўмацаваўся на 4,72% (з 2,9027 да 3,0396 рубля).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com
22-гадовы кіроўца загінуў у ДТЗ у Смалявіцкім раёне
ДАІ МІнскай вобласці паведамляе, што каля 7:30 на 375-м кіламетры аўтадарогі М-1 Брэст — Мінск — мяжа РФ 22-гадовы кіроўца аўтамабіля “Мерседэс” здзейсніў наезд на грузавік “Рэно” і ў выніку ДТЗ загінуў.
У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ДАІ Мінскай вобласці
У спіс “экстрэмістаў” дададзена 13 чалавек, у тым ліку сям’я Корсакавых
Пяць чалавек, унесеных у спіс, асуджана за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Гэта Ганна Мухіна, Юліяна Малачкова, Дзмітрый Бакей, Дзяніс Гуляшоў і Валянцін Марчук. Насупраць іх прозвішчаў стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”. З гэтай жа пазнакай у пералік уключаныя Аксана Марыніна і Уладзімір Кісялёў.
З пазнакай “адбывае пакаранне” ў спіс унесена шэсць чалавек: Жанна Яскулд, Аляксандр Баброў, палітвязні Дзмітрый Корсакаў, Таццяна Корсакава, Пелагея Корсакава, Валянціна Навумава.
У Беларусі антыэкстрэмісцкае заканадаўства выкарыстоўваецца ўладамі для палітычных рэпрэсій.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
edited
Каардынацыйная рада стварыла камісію па расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі
Ініцыятарамі стварэння камісіі выступілі кааліцыі “Каманда Латушкі і рух “За Свабоду”, “Хопіць баяцца!”, “Беларусы дзеяння”, “Воля”, паведамляе прэс-служба КР.
Камісія будзе займацца зборам, фіксацыяй і захаваннем доказаў, дакументаваннем фактаў злачынстваў і іх абставінаў, а таксама “падрыхтоўкай матэрыялаў і рэкамендацый для будучых механізмаў пераходнага правасуддзя”.
У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі розных фракцый КР. Кіраўніком стаў Аляксандр Ракіцкі, намеснікам кіраўніка — Міхаіл Кірылюк.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 КР
75-летнему водителю предъявлены уголовные обвинения за ДТП с гибелью сотрудника ГАИ
14 мая водитель автомобиля “Опель“, двигаясь по автомобильной дороге Р-58 Минск — Калачи — Мядель в направлении Мяделя, “совершил наезд на инспектора ГАИ, который обеспечивал безопасность дорожного движения“, сообщил Следственный комитет.
Ведомство пришло к заключению, что водитель “имел возможность заблаговременно наблюдать регулировщика, находившегося на проезжей части“.
В отношении водителя возбуждено уголовное дело за "нарушение правил дорожного движения лицом, управляющим транспортным средством, повлекшее по неосторожности смерть человека".
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 ГКСЭ
Па ўсёй Беларусі дазволена свабодна наведваць лясы
Ва ўсіх 118 раёнах Беларусі дазволена свабоднае наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў, нідзе не ўводзіліся. Забаронаў таксама няма.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
У Магілёўскай вобласці мужчына смяротна атруціўся грыбамі
Пра смерць 39-гадовага жыхара гарадскога пасёлка Краснаполле Магілёўскай вобласці паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
“Мужчына набраў у лесе грыбоў і днём ужыў іх у ежу, а ўжо ўвечары адчуў рэзкае пагаршэнне стану: пачаліся болі ў жываце, млоснасць, ваніты, дыярэя, агульная слабасць”, — гаворыцца ў паведамленні.
Судмедэкспертыза паказала, што мужчына памёр ад “вострага пераральнага атручвання, ускладненага развіццём сіндрому паліорганнай недастатковасці”.
☝️За 2025 год у Беларусі зафіксавана 45 выпадкаў атручвання грыбамі, пацярпеў 61 чалавек, уключаючы 4 дзяцей. З пачатку гэтага года ўстаноўлена 13 выпадкаў атручвання, пацярпеў 21 чалавек.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ДКСЭ
Пажар у Іванаўскім раёне — шпіталізаваны мужчына і трое дзяцей
Адзін чалавек загінуў ад агню ў Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі ў вёсцы Халмы Краснапольскага раёна, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У зводцы таксама паведамляецца пра пажар у жылым доме ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Мужчына і трое іх дзяцей шпіталізаваныя з атручваннем прадуктамі гарэння.
Паводле звестак МНС, з пачатку года ў Беларусі здарылася 5.126 пажараў. Загінула 390 чалавек.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Raquel Raclette / unsplash.com
Беларусь и РФ взаимно разрешат гражданам находиться на своей территории без ограничения срока
Как сообщила пресс-служба Постоянного комитета Союзного государства, изменения предусмотрены протоколом к соглашению между странами об обеспечении равных прав граждан в области свободы передвижения, выбора места пребывания и жительства.
Документ подписан вчера в рамках 30-го заседания Совета руководителей миграционных органов государств — участников СНГ.
При пребывании свыше 90 суток потребуется регистрация.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 sputnik.by
Ціханоўская ў Нью-Ёрку сустрэлася з прэм'ер-міністрам Славеніі, прэзідэнтам Румыніі, Клінтанам і Пампеа
Святлана Ціханоўская і прэм'ер-міністр Славеніі Янез Янша абмеркавалі ўчора сітуацыю з бяспекай у Беларусі і рэгіёне, залежнасць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ад Расіі і мілітарызацыю краіны. Асобнай тэмай стала пытанне вызвалення і падтрымкі палітвязняў.
На сустрэчы з прэзідэнтам Румыніі Нікушорам Данам Ціханоўская падзякавала за падтрымку беларускага народа і "прынцыповую пазіцыю ў рамках ЕС".
Палітык пагутарыла з 42-м прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам (1993–2001), выступіла на штогадовай сустрэчы Clinton Global Initiative, а таксама сустрэлася з 70-м дзяржсакратаром ЗША (2018–2021) Майкам Пампеа.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Святлана Ціханоўская. Архіўнае фота: "Позірк"
edited
Рыжанкоў абмеркаваў з намеснікам кіраўніка МЗС КНДР адкрыццё амбасады ў Пхеньяне, калегу з Кубы заявіў пра “нязменную падтрымку”
Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў сустрэўся ўчора на палях 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку з кіраўнікамі дэлегацый КНДР і Кубы, паведаміла прэс-служба МЗС.
Па лініі Беларусь—КНДР дамовіліся “актывізаваць намаганні па завяршэнні працы над пагадненнем аб бязвізавых паездках для грамадзян дзвюх краін” і “працягваць узаемную падтрымку на міжнародных пляцоўках”.
Падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Кубы Бруна Радрыгесам Парыльяй кіраўнік МЗС Беларусі пацвердзіў “нязменную падтрымку” ўладамі ў Мінску “братняга кубінскага народа”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Максім Рыжанкоў і кіраўнік МЗС КНДР Кім Сон Гён. Фота: МЗС
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 25 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Прэзентацыя рамана Аляксея Дзікавіцкага "Вяртанне Эльзы" (Варшава, Dom Bracia, 18:00)
▪️Беларускі стэнд на Кніжным кірмашы ў Любліне (Targi Lublin, Hala C, 10.00)
▪️Прэзентацыя новага выдання "Доўгай дарогі дадому" Васіля Быкава (Люблін, Targi Lublin, Scena Pawilon, 15:00)
▪️Прэзентацыя кнігі "Камедыя Юдыты" (Люблін, Targi Lublin, Scena Pawilon, 17:00)
🌙 Галоўныя навіны 24 верасня:
🇺🇸 Пачобут абмеркаваў з Коўлам становішча польскай меншасці і палітвязняў у Беларусі
👨⚖️Суд у Кіеве прысудзіў мясцовага жыхара да 15 гадоў пазбаўлення волі за здраду дзяржаве: ён супрацоўнічаў са спецслужбамі Беларусі і Расіі.
🥷СК заявіў аб спробах вярбоўкі беларусаў для здзяйснення тэрактаў на чыгунцы
👍 Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 15 асуджаных
🇵🇱 МЗС Польшчы: умова для змястоўнага дыялогу з Мінскам — поўнае спыненне агрэсіўных дзеянняў
📷 А гэта Пінск! Сацсеткі
edited
Правительство ввело лицензирование импорта яблок
О введении на шесть месяцев лицензирования импорта яблок сообщила пресс-служба белорусского правительства. Решение содержит постановление Совета министров от 24 сентября № 487.
В соответствии с ним ввоз яблок, происходящих из государств вне ЕАЭС, будет осуществляться по разовым лицензиям, выдаваемым МАРТ по согласованию с Минсельхозпродом.
“Постановление принято в целях обеспечения внутреннего рынка отечественными яблоками в межсезонный период в полном объеме, исходя из высокого урожая“,
— говорится в релизе.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Shelley Pauls / unsplash.com
Офицерам продемонстрировали борьбу с беспилотниками на мишенных комплексах
О проведении на полигоне в Брестской области “тактического сбора с руководителями и заместителями командиров соединений и воинских частей ВВС и войск ПВО, отвечающими за боевую подготовку“, сообщила пресс-служба Министерства обороны.
Военнослужащим “продемонстрировали новые мишенные комплексы, имитирующие беспилотные летательные аппараты, работу авиации и мобильных огневых групп“.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 пресс-служба Минобороны
Минск и Москва обсудили “эскалационную политику НАТО и ЕС“ и противодействие санкциям
Об этом сообщила пресс-служба российского внешнеполитического ведомства.
Очередная встреча специальных представителей сторон (заместителя министра иностранных дел Беларуси Игоря Секреты и заместителя главы МИД России Александра Грушко) прошла 23–24 сентября в Москве — “в соответствии с положениями Договора о гарантиях безопасности в рамках Союзного государства“.
Также речь шла о координации в “борьбе с терроризмом, экстремизмом, организованной преступностью, наркотрафиком и нелегальной миграцией“.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 tochka.by
Очередной трактор горел на объекте АПК — второй за семь дней
О новом случае пожара на агропромышленном объекте сообщается в сводке Министерства по чрезвычайным ситуациям.
Днем 23 сентября в поле возле д. Новая Нива Червенского района (Минская область) во время проведения сельскохозяйственных работ загорелся трактор. О причинах возгорания и повреждениях не сообщается.
На минувшей неделе сообщалось, что 16 сентября в поле у д. Гурники Островецкого района (Гродненская область) в сгоревшем тракторе было обнаружено тело обгоревшего человека.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 kopyl.by