У спіс “экстрэмістаў” дададзена 13 чалавек, у тым ліку сям’я Корсакавых Пяць чалавек, унесеных у спіс, асуджана за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Гэта Ганна Мухіна, Юліяна Малачкова, Дзмітрый Бакей, Дзяніс Гуляшоў і Валянцін Марчук. Насупраць іх прозвішчаў стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”. З гэтай жа пазнакай у пералік уключаныя Аксана Марыніна і Уладзімір Кісялёў. З пазнакай “адбывае пакаранне” ў спіс унесена шэсць чалавек: Жанна Яскулд, Аляксандр Баброў, палітвязні Дзмітрый Корсакаў, Таццяна Корсакава, Пелагея Корсакава, Валянціна Навумава. У Беларусі антыэкстрэмісцкае заканадаўства выкарыстоўваецца ўладамі для палітычных рэпрэсій. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN