У Грузіі затрыманы беларус, які чакае палітычнага прытулку пяць гадоў Затрыманы Леў Міхееў, які чакае палітычнага прытулку з 2021 года, паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк. Паводле слоў Кісляка, прытулку Міхееў чакае ці не даўжэй за ўсіх іншых суайчыннікаў. У Грузіі ён браў удзел у розных акцыях і атрымліваў пагрозы ад беларускага КДБ. Міхеева затрымалі, калі ён звярнуўся ў аддзел міжнароднай абароны Дэпартамента міграцыі МУС у Маркопі па падаўжэнне часовага пасведчання асобы. Сувязь з ім зараз адсутнічае. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Леў Міхееў (злева) і Раман Кісляк у Тбілісі. Фота: прыватны архіў Рамана Кісляка