У Магілёўскай вобласці мужчына смяротна атруціўся грыбамі Пра смерць 39-гадовага жыхара гарадскога пасёлка Краснаполле Магілёўскай вобласці паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. “Мужчына набраў у лесе грыбоў і днём ужыў іх у ежу, а ўжо ўвечары адчуў рэзкае пагаршэнне стану: пачаліся болі ў жываце, млоснасць, ваніты, дыярэя, агульная слабасць”, — гаворыцца ў паведамленні. Судмедэкспертыза паказала, што мужчына памёр ад “вострага пераральнага атручвання, ускладненага развіццём сіндрому паліорганнай недастатковасці”. ☝️За 2025 год у Беларусі зафіксавана 45 выпадкаў атручвання грыбамі, пацярпеў 61 чалавек, уключаючы 4 дзяцей. З пачатку гэтага года ўстаноўлена 13 выпадкаў атручвання, пацярпеў 21 чалавек. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ДКСЭ