Лукашэнка заявіў пра поспехі імпартазамяшчэння у сувязі з санкцыямі Прэс-служба палітыка паведамляе, што на прадпрыемстве ТАА “Амкадор-Лесмаш” яму далажылі аб праведзенай працы па імпартазамяшчэнні — у прыватнасці, аб уласнай вытворчасці камплектуючых, якія “не саступаюць лепшым замежным узорам”. “Гэта час магчымасцяў. Калі б нас не прыціснулі, мы б гэта не мелі. А калі б мелі, то не пры нашым жыцці. Калі ласка — вынік. Не хочаце — не трэба, мы зрабілі самі”, — адрэагаваў на гэта Лукашэнка. 2 сакавіка 2022 года ЕС увёў у дачыненні да Мінска санкцыі, якія прадугледжваюць забарону на пастаўку беларускай прадукцыі дрэваапрацоўкі. Злучаныя Штаты Амерыкі 17 верасня знялі санкцыі з канцэрна “Беллеспаперапрам” і ААТ “Лакафарба”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі