Па ўсёй Беларусі дазволена свабодна наведваць лясы Ва ўсіх 118 раёнах Беларусі дазволена свабоднае наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. Абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў, нідзе не ўводзіліся. Забаронаў таксама няма. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"