Каардынацыйная рада стварыла камісію па расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі Ініцыятарамі стварэння камісіі выступілі кааліцыі “Каманда Латушкі і рух “За Свабоду”, “Хопіць баяцца!”, “Беларусы дзеяння”, “Воля”, паведамляе прэс-служба КР. Камісія будзе займацца зборам, фіксацыяй і захаваннем доказаў, дакументаваннем фактаў злачынстваў і іх абставінаў, а таксама “падрыхтоўкай матэрыялаў і рэкамендацый для будучых механізмаў пераходнага правасуддзя”. У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі розных фракцый КР. Кіраўніком стаў Аляксандр Ракіцкі, намеснікам кіраўніка — Міхаіл Кірылюк. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 КР