Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 31 minutes ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
edited
Арменія не верне амбасадара ў Беларусь без тлумачэнняў або выбачэнняў Мінска
Арменія будзе працягваць кансультацыі з адкліканым з Беларусі амбасадарам, пакуль Мінск не дасць тлумачэнняў або не выбачыцца за ранейшыя выказванні Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіў спікер Нацыянальнага сходу Арменіі Рубен Рубінян.
"Беларусь — краіна, якая ўваходзіць у АДКБ, гэта значыць у той жа абарончы саюз, што і мы",
— адзначыў Рубінян.
Паводле яго слоў, рашэнне адклікаць амбасадара было прынята пасля заявы Лукашэнкі пра тое, што Беларусь нібыта планавала 44-дзённую вайну разам з Азербайджанам.
Яшчэ ў чэрвені 2024 года прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ні ён, ні іншыя афіцыйныя асобы краіны не будуць ездзіць у Беларусь, пакуль там ва ўладзе застаецца Лукашэнка.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
Новый посол Швейцарии в Беларуси приступил к исполнению обязанностей
О принятии заместителем министра иностранных дел Беларуси Игорем Секретой копий верительных грамот посла Швейцарии в Беларуси Штефана Эстерманна сообщила 14 сентября пресс-служба белорусского внешнеполитического ведомства.
Стороны обсудили “актуальное состояние и перспективы активизации сотрудничества Беларуси и Швейцарии в политической, торгово-экономической и иных областях в контексте существующих рамочных условий, а также обменялись мнениями о ситуации в регионе и мире“.
С момента вручений копий грамот глава загранучреждения считается приступившим к исполнению обязанностей с некоторыми ограничениями (в частности, не может встречаться с представителями высшего руководства страны до вручения верительных грамот).
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Eberhard Grossgasteiger / unsplash.com
edited
Беларусь и Зимбабве обсудили взаимодействие в ООН
Политические консультации возобновились почти через четыре года.
О втором раунде политических консультаций между внешнеполитическими ведомствами Беларуси и Зимбабве, который состоялся 14 сентября в Минске, сообщает белорусский МИД.
Делегацию принимающей стороны возглавил первый заместитель министра иностранных дел Сергей Лукашевич, Хараре — замминистра иностранных дел и международной торговли Шейлла Чикомо.
Стороны “обсудили состояние и перспективы развития политического, торгово-экономического и гуманитарного сотрудничества, ход реализации Дорожной карты стратегического сотрудничества и партнерства на 2026–2030 годы, формирование условий для наращивания взаимной торговли”.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 mfa.gov.by
Граждане Индии смогут получать белорусские электронные визы
🇮🇳Индия включена в перечень государств, гражданам которых выдаются белорусские электронные визы. Это предусмотрено постановлением правительства, о подписании которого премьер-министром Александром Турчиным сообщила 14 сентября пресс-служба Совмина.
Также “актуализирован перечень документов визовой поддержки для выдачи въездных виз и формы документов уточнены термины и их определения, внесены иные правки с учетом практики применения и изменений в белорусском законодательстве“.
Документ пока не опубликован.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 berezino.by
edited
Пасяджэнне УНС зноў пройдзе ў снежні
Трэцяе пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу (УНС) пройдзе ў Мінску 17–18 снежня. Адпаведнае рашэнне падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляюць дзяржаўныя СМІ.
УНС, які з 1996 года склікаецца з ініцыятывы Лукашэнкі, як правіла, праводзіўся ў перыяд палітычных кампаній. Улады выкарыстоўвалі яго для дэманстрацыі нібыта шырокай падтрымкі насельніцтвам свайго палітычнага курсу.
Пасля рэферэндуму 27 лютага 2022 года, які не быў прызнаны дэмакратычнымі краінамі, УНС атрымаў канстытуцыйны статус.
✅ Падрабязнасці 🗝Без VPN
📷 president.gov.by
В Минске рабочий сорвался с крыши при проведении кровельных работ и погиб
37‑летний член строительной бригады потерял равновесие и сорвался вниз с высоты. Прибывшие медики пытались реанимировать мужчину, однако спасти его не удалось. Об этом сообщает Следственный комитет.
На месте происшествия работает следственно‑оперативная группа. Районный отдел СК проводит проверку.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 СК
Колькасць бязвізавых наведнікаў Беларусі з краін Еўропы крыху павялічылася
З 7 да 13 верасня ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 4.946 (тыднем раней — 4.656) жыхароў еўрапейскіх дзяржаў, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржпагранкамітэта.
За мінулы тыдзень у Беларусь прыбыло 1.899 грамадзян Літвы, 1.331 грамадзянін і неграмадзянін Латвіі, 797 грамадзян Польшчы, 919 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спіса пашыранага бязвізу.
👆9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна. Большасць гэтых краін улады лічаць “недружалюбнымі” за тое, што яны ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: ДПК
На патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі
Больш за 200 замежнікаў пакінула Польшчу на патрабаванне ўладаў з 7 па 13 верасня, сведчыць інфармацыя Памежнай аховы гэтай краіны.
Польскую тэрыторыю добраахвотна пакінула 28 грамадзян Беларусі (Украіны — 33 добраахвотна і 36 прымусова, Грузіі — 12 добраахвотна і 7 прымусова, Узбекістана — 11 прымусова).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: Памежная ахова Польшчы
edited
Літоўскія памежнікі перахапілі дрон з 200 пачкамі беларускіх цыгарэт
Дрон з грузам быў выяўлены ўчора позна ўвечары непадалёк ад вёскі Ута ў Шальчынінкскім раёне — памежнікі пачулі характэрны гук і выкарысталі антыдронавае абсталяванне, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы.
Да дрона быў прымацаваны скрутак з 200 пачкамі цыгарэт Minsk Superslims з беларускімі акцызнымі маркамі і GPS-прыладай. Кошт цыгарэт з улікам падаткаў 1.102 еўра.
☝️Паведамляецца, што ад пачатку года літоўскія памежнікі перахапілі 56 беспілотнікаў кантрабандыстаў. За ўвесь 2025 было 59 такіх дронаў, у 2024-м — 54.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 САДМ Літвы
Папа рымскі прызначыў Лявонція Тумоўскага новым апостальскім адміністратарам для грэка-католікаў Беларусі
Ён заменіць на пасадзе архімандрыта Яна Сяргея Гаека. Пра прынятае рашэнне сёння паведаміла Зала друку Святога Пасада.
Лявонцій (Аляксандр) Тумоўскі нарадзіўся 9 ліпеня 1973 года ў Полацку. У 1995 годзе ён уступіў у манаскую супольнасць студытаў Унеўскай лаўры ва Украіне. Тумоўскі вывучаў філасофію і багаслоўе ў Львоўскай духоўнай семінарыі і Украінскім каталіцкім універсітэце ў Львове, дзе атрымаў ступень магістра багаслоўя. У 2008–2018 гадах навучаўся ў Рыме — атрымаў ліцэнцыят, а пасля доктарскую ступень па багаслоўі ў Папскім усходнім інстытуце.
☝️На 1 студзеня 2024 года ў Беларусі было 16 грэка-каталіцкіх супольнасцяў. Аднак пасля распачатай уладамі перарэгістрацыі частка з іх была ліквідаваная.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Лявонцій Тумоўскі і Ян Сяргей Гаек (злева направа). Ілюстрацыя: vaticannews.va
Кіраўнік МЗС Літвы запэўніў Коўла, што Вільнюс працягне падтрымліваць намаганні ЗША па вызваленні палітвязняў
Вызваленне палітычных зняволеных ёсць “надзвычай важнай гуманітарнай мэтай”, заявіў міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс у Вільнюсе на сустрэчы са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам.
“Мы высока цэнім лідарства Злучаных Штатаў і намаганні, якія яны робяць для вяртання свабоды людзям, што былі незаконна зняволеныя праз свае перакананні і грамадзянскую дзейнасць”, — цытуе чыноўніка прэс-служба літоўскага знешнепалітычнага ведамства.
☝️Кіраўнік літоўскай дыпламатыі падкрэсліў, што Вільнюс працягне падтрымліваць намаганні, накіраваныя на вызваленне беларускіх палітвязняў, адначасова “захоўваючы прынцыповую пазіцыю па пытаннях парушэнняў правоў чалавека, рэгіянальнай бяспекі і адказнасці беларускага рэжыму за варожыя дзеянні супраць суседніх дзяржаў”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба МЗС Літвы
Долар, еўра і юань патаннелі на першых біржавых таргах тыдня
📉 Курс долара знізіўся да 3,026 рубля (-0,07%), юаня — да 4,5231 рубля за 10 (-0,16%), еўра — да 3,4909 (-0,54%).
📈 Расійскі рубель падаражэў да 3,6095 за 100 (+0,04%).
☝️На мінулым працоўным тыдні курс долара знізіўся на 1,54%. У студзені — жніўні 2026 года афіцыйны курс валюты ЗША ў Беларусі вырас на 4,72%. Як паказаў праведзены “Позіркам” аналіз, гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: JustStartInvesting / unsplash.com
edited
Грамадзянін Беларусі спрабаваў прывезці з Літвы буйную суму грошай, схаваную ў сурвэтках
Спроба недэклараванага ўвозу замежнай валюты спыненая ў пункце пропуску Беняконі, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, грамадзянін Беларусі паведаміў, што пры ім 5,5 тыс. еўра і 200 рублёў. Падчас даглядання ў барсетцы мужчыны быў знойдзены пакунак вільготных сурвэтак, унутры якога знаходзіліся яшчэ 5 тыс. еўра.
☝️Распачаты адміністрацыйны працэс. Парушальніку пагражае штраф да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй схаванай валюты.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ДМК
В рамках проверки приводится в готовность танковый батальон мехбригады в Витебской области
Привести танковый батальон 19-й отдельной механизированой бригады (Заслоново, Витебская область) в готовность к “выполнению задач по предназначению в штате мирного времени“ распорядился госсекретарь Совбеза Александр Вольфович.
Сообщается, что батальону “поставлена задача <...> совершить марш в указанный район, подготовить вооружение и военную технику к применению, выполнить огневые задачи из штатного вооружения, танков и стрелкового оружия“.
👆“Делаем все, как будет в войне. <…> Готовимся к войне, чтобы ее не было“, — заявил 11 сентября на Обуз-Лесновский общевойсковом полигоне Лукашенко.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Иллюстративное фото: пресс-служба Министерства обороны
edited
Патрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6%
Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка за апошні месяц лета павялічыліся на 13,6% (з 39 млрд 846,9 млн рублёў да 45 млрд 276,4 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных рэгулятара.
Патрабаванні Нацбанка да органаў дзяржаўнага кіравання павялічыліся на 2,6%. Абавязацельствы перад органамі дзяржкіравання сталі большымі на 1,9%.
.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Архіўнае фота: soyuz.by
edited
Сумма наличных денег в обороте за восемь месяцев увеличилась на 3,3 млрд рублей — Нацбанк
Сумма наличных денег в обороте на 1 сентября 2026 года составила 17 млрд 818,9 млн рублей, увеличившись за месяц на 382,8 млн, с начала года — на 3 млрд 337,5 млн, свидетельствуют данные Национального банка.
Денежная масса в национальном определении (М2) выросла с 73 млрд 278,4 млн до 75 млрд 642,5 млн (+3,2%), рублевая денежная масса (М2*) — с 76 млрд 700,1 млн до 79 млрд 71,5 млн (+3,1%); широкая денежная масса (М3) — со 112 млрд 430,6 млн до 116 млрд 8,4 млн (+3,2%).
На сентябрь 2026 года Нацбанк снизил расчетные величины стандартного риска. 1 июня регулятор снизил ставку рефинансирования с 9,75% до 9,25%.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Иллюстративное фото: "Позірк"
Да канца года колькасць донараў Міжнароднага гуманітарнага фонду плануецца давесці да 18–20
Пра гэта паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай. Калі пазначаныя планы па павелічэнні колькасці донараў рэалізуюцца, гэта дазволіць фонду “не толькі рэагаваць на сённяшнія запыты, але і мець рэзерв для хуткай дапамогі падчас новых вызваленняў”.
На сустрэчы дарадцы дэмлідара Дзяніса Кучынскага і генсека Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Берыт Ліндэман было заяўлена, што “большая частка папярэдніх паступленняў ужо была накіраваная на дапамогу людзям, якія пацярпелі ад рэпрэсій”.
☝️За 2024–2026 гады краіны “зафіксавалі ўнёскі” ў фонд на суму каля 3,4 млн еўра. “Гэтыя сродкі размяркоўваюцца праз беларускія праваабарончыя і гуманітарныя арганізацыі, якія непасрэдна працуюць з палітвязнямі”, — гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: Austin Kehmeier / unsplash.com
edited
Грузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі
“На гэтым этапе вашая скарга знаходзіцца на разглядзе Камітэта ААН па правах чалавека. У межах гэтай скаргі камітэт выдаў часовую меру ў адносінах да ураду Грузіі, адпаведна з якой урад не павінны высылаць заяўніка ў Рэспубліку Беларусь на час разгляду справы”, — сказана ў адказе за подпісам дырэктара дэпартамента міграцыі МУС Гурама Давіташвілі, паведаміў “Позірку” Кісляк.
Праваабаронца нагадаў пра візіт да яго супрацоўнікаў Памежнай паліцыі Грузіі 16 ліпеня, якія склалі на яго пратакол за нелегальнае знаходжанне ў краіне. Паколькі перыяд чакання рашэння Камітэта ААН не прапісаны ў заканадаўстве, дакументы Кісяку грузінскія ўлады не даюць.
Кісляк выказаў задавальненне атрыманнем афіцыйнага адказу: “Мне не пагражае дэпартацыя. Гэта паказвае, што працэдура часовых мер камітэта ААН працуе.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Раман Кісляк. Фота: асабісты архіў Рамана Кісляка
edited
У іміграцыйныя турмы ЗША за 8 месяцаў было змешчана мінімум 89 беларусаў
За студзень — жнівень 2026 года ў ЗША "былі затрыманыя і змешчаныя ў іміграцыйныя турмы як мінімум 89 беларусаў", гаворыцца ў справаздачы валанцёрскай праваабарончай ініцыятывы ByAction.
❗️Адзначаецца, што большасць затрыманых "не мела ніякіх парушэнняў і знаходзілася ў звычайным іміграцыйным працэсе".
Сярод тых беларусаў, якія былі затрыманыя ў ЗША ў гэтым годзе, трое ўжо дэпартаваныя ў Беларусь, яшчэ трое пагадзіліся на добраахвотны выезд.
☝️Паводле ацэнак ByAction, на гэты момант у іміграцыйных турмах "знаходзіцца каля 60 беларусаў, якія працягваюць змагацца за свабоду і сваю будучыню". Адзначаецца, што ў дачыненні да грамадзян Беларусі дзейнічае рэжым абавязковага консульскага паведамлення.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Іміграцыйны цэнтр Блубанет у Ансaне, штат Тэхас
Ілюстрацыйнае фота: Іміграцыйная і мытная служба ЗША
edited
Лукашэнка запэўніў Льва XIV у падтрымцы ініцыятыў Святога Пасада, скіраваных на "забеспячэнне міру ў рэгіёне"
Святы Пасад заўсёды можа "разлічваць на падтрымку Беларуссю ініцыятыў, накіраваных на забеспячэнне справядлівага і ўстойлівага міру ў рэгіёне", заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы папу рымскага Льва XIV з 71-годдзем.
Верагодна, гаворка ідзе пра вайну, якую Расія развязала супраць Украіны, выкарыстаўшы для гэтага ў тым ліку беларускую тэрыторыю. Леў XIV неаднаразова заяўляў, што Святы Пасад гатовы прыняць прадстаўнікоў Украіны і РФ для прамых перамоў.
☝️Беларускія дэмакратычныя сілы пасля абрання Льва XIV папам рымскім у 2025 годзе выказалі надзею, што ён стане голасам падтрымкі для тых, каго пераследуюць.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Амбасадар Беларусі Юрый Амбразевіч і папа рымскі Леў XIV. Архіўнае фота: прэс-служба МЗС