Папа рымскі прызначыў Лявонція Тумоўскага новым апостальскім адміністратарам для грэка-католікаў Беларусі Ён заменіць на пасадзе архімандрыта Яна Сяргея Гаека. Пра прынятае рашэнне сёння паведаміла Зала друку Святога Пасада. Лявонцій (Аляксандр) Тумоўскі нарадзіўся 9 ліпеня 1973 года ў Полацку. У 1995 годзе ён уступіў у манаскую супольнасць студытаў Унеўскай лаўры ва Украіне. Тумоўскі вывучаў філасофію і багаслоўе ў Львоўскай духоўнай семінарыі і Украінскім каталіцкім універсітэце ў Львове, дзе атрымаў ступень магістра багаслоўя. У 2008–2018 гадах навучаўся ў Рыме — атрымаў ліцэнцыят, а пасля доктарскую ступень па багаслоўі ў Папскім усходнім інстытуце. ☝️На 1 студзеня 2024 года ў Беларусі было 16 грэка-каталіцкіх супольнасцяў. Аднак пасля распачатай уладамі перарэгістрацыі частка з іх была ліквідаваная. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Лявонцій Тумоўскі і Ян Сяргей Гаек (злева направа). Ілюстрацыя: vaticannews.va