Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 39 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

Лукашэнка запэўніў Льва XIV у падтрымцы ініцыятыў Святога Пасада, скіраваных на "забеспячэнне міру ў рэгіёне" Святы Пасад заўсёды можа "разлічваць на падтрымку Беларуссю ініцыятыў, накіраваных на забеспячэнне справядлівага і ўстойлівага міру ў рэгіёне", заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы папу рымскага Льва XIV з 71-годдзем. Верагодна, гаворка ідзе пра вайну, якую Расія развязала супраць Украіны, выкарыстаўшы для гэтага ў тым ліку беларускую тэрыторыю. Леў XIV неаднаразова заяўляў, што Святы Пасад гатовы прыняць прадстаўнікоў Украіны і РФ для прамых перамоў. ☝️Беларускія дэмакратычныя сілы пасля абрання Льва XIV папам рымскім у 2025 годзе выказалі надзею, што ён стане голасам падтрымкі для тых, каго пераследуюць. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Амбасадар Беларусі Юрый Амбразевіч і папа рымскі Леў XIV. Архіўнае фота: прэс-служба МЗС

Views over time

010020030040014 Sep 07:0312 Nov 01:4336314 Sep 07:03: 0 views12 Nov 01:43: 363 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Sep 2026, 07:030
12 Nov 2026, 01:43363

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.