Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 38 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

Арменія не верне амбасадара ў Беларусь без тлумачэнняў або выбачэнняў Мінска Арменія будзе працягваць кансультацыі з адкліканым з Беларусі амбасадарам, пакуль Мінск не дасць тлумачэнняў або не выбачыцца за ранейшыя выказванні Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіў спікер Нацыянальнага сходу Арменіі Рубен Рубінян. "Беларусь — краіна, якая ўваходзіць у АДКБ, гэта значыць у той жа абарончы саюз, што і мы", — адзначыў Рубінян. Паводле яго слоў, рашэнне адклікаць амбасадара было прынята пасля заявы Лукашэнкі пра тое, што Беларусь нібыта планавала 44-дзённую вайну разам з Азербайджанам. Яшчэ ў чэрвені 2024 года прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ні ён, ні іншыя афіцыйныя асобы краіны не будуць ездзіць у Беларусь, пакуль там ва ўладзе застаецца Лукашэнка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

Views over time

020040014 Sep 17:0012 Nov 01:4337614 Sep 17:00: 0 views12 Nov 01:43: 376 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Sep 2026, 17:000
12 Nov 2026, 01:43376

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.