Літоўскія памежнікі перахапілі дрон з 200 пачкамі беларускіх цыгарэт Дрон з грузам быў выяўлены ўчора позна ўвечары непадалёк ад вёскі Ута ў Шальчынінкскім раёне — памежнікі пачулі характэрны гук і выкарысталі антыдронавае абсталяванне, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы. Да дрона быў прымацаваны скрутак з 200 пачкамі цыгарэт Minsk Superslims з беларускімі акцызнымі маркамі і GPS-прыладай. Кошт цыгарэт з улікам падаткаў 1.102 еўра. ☝️Паведамляецца, што ад пачатку года літоўскія памежнікі перахапілі 56 беспілотнікаў кантрабандыстаў. За ўвесь 2025 было 59 такіх дронаў, у 2024-м — 54. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 САДМ Літвы