Грузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі “На гэтым этапе вашая скарга знаходзіцца на разглядзе Камітэта ААН па правах чалавека. У межах гэтай скаргі камітэт выдаў часовую меру ў адносінах да ураду Грузіі, адпаведна з якой урад не павінны высылаць заяўніка ў Рэспубліку Беларусь на час разгляду справы”, — сказана ў адказе за подпісам дырэктара дэпартамента міграцыі МУС Гурама Давіташвілі, паведаміў “Позірку” Кісляк. Праваабаронца нагадаў пра візіт да яго супрацоўнікаў Памежнай паліцыі Грузіі 16 ліпеня, якія склалі на яго пратакол за нелегальнае знаходжанне ў краіне. Паколькі перыяд чакання рашэння Камітэта ААН не прапісаны ў заканадаўстве, дакументы Кісяку грузінскія ўлады не даюць. Кісляк выказаў задавальненне атрыманнем афіцыйнага адказу: “Мне не пагражае дэпартацыя. Гэта паказвае, што працэдура часовых мер камітэта ААН працуе. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Раман Кісляк. Фота: асабісты архіў Рамана Кісляка