Да канца года колькасць донараў Міжнароднага гуманітарнага фонду плануецца давесці да 18–20 Пра гэта паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай. Калі пазначаныя планы па павелічэнні колькасці донараў рэалізуюцца, гэта дазволіць фонду “не толькі рэагаваць на сённяшнія запыты, але і мець рэзерв для хуткай дапамогі падчас новых вызваленняў”. На сустрэчы дарадцы дэмлідара Дзяніса Кучынскага і генсека Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Берыт Ліндэман было заяўлена, што “большая частка папярэдніх паступленняў ужо была накіраваная на дапамогу людзям, якія пацярпелі ад рэпрэсій”. ☝️За 2024–2026 гады краіны “зафіксавалі ўнёскі” ў фонд на суму каля 3,4 млн еўра. “Гэтыя сродкі размяркоўваюцца праз беларускія праваабарончыя і гуманітарныя арганізацыі, якія непасрэдна працуюць з палітвязнямі”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: Austin Kehmeier / unsplash.com