Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 43 minutes ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
МАРТ разработал законопроект о “платформенной экономике“ — для контроля над маркетплейсами
По словам замминистра Светланы Короткевич, документ “должен навести порядок во взаимоотношениях между крупными онлайн-площадками, продавцами и владельцами пунктов выдачи заказов“, отмечает ведомство.
Чиновница подчеркнула необходимость введения такого регулировании, так как доля интернет-торговли в общем объеме розничного товарооборота выросла с 4,1% в 2019 году до 14,1% в 2025-м.
☝️У МАРТ неоднократно возникали претензии к работе маркетплейсов. В 2025 году работники министерства проверили 295 интернет-магазинов — нарушения законодательства были выявлены в 257 из них.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Иллюстративное фото: БелТА
Літва не плануе забараняць аўтобусныя рэйсы ў Беларусь і Расію
Пра гэта заявіў міністр транспарту гэтай балтыйскай краіны Юрас Тамінскас, паведамляе Delfi.lv.
"Мы заўсёды трымаем руку на пульсе, заўсёды ўзважваем. І цяпер мы перыядычна гэта ацэньваем, але дакладна не будзем рабіць рэзкіх рухаў", — сказаў міністр.
Паводле слоў прэзідэнта Літоўскай асацыяцыі пасажырскіх перавозчыкаў Гінтараса Накуціса, цяпер паміж Літвой і Беларуссю выконваецца каля 30 аўтобусных рэйсаў у дзень, якімі карыстаюцца прыкладна 3 тыс. пасажыраў.
☝️Як паведамляў "Позірк", раней Міністэрства паведамлення Латвіі прадставіла ўраду праекты паправак, якія прадугледжваюць з 2027 года поўную забарону аўтобусных перавозак у Беларусь і Расію.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: Delfi
edited
Дарадца Ціханоўскай заклікала краіны ЕС пашырыць магчымасці для беларусаў, каб ім не давялося ехаць у Расію
Масква і Мінск выбудоўваюць сістэму мілітарызацыі беларускай моладзі і "паступова ўцягваюць маладых беларусаў у расійскую ваенную машыну", заявіла на брыфінгу ў Таліне дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы Маргарыта Ворыхава.
Краінам ЕС у сувязі з гэтым неабходна пашырыць доступ беларусаў да еўрапейскай адукацыі, ствараць больш стыпендыяльных праграм для іх, больш магчымасцяў для атрымання маладымі людзьмі шматразовых віз, лічыць Ворыхава.
☝️Паводле слоў дарадцы Ціханоўскай, каля 13 тыс. беларусаў навучаюцца ў расійскіх універсітэтах, 1.338 — падпісалі кантракты з Міністэрствам абароны РФ, не менш за 314 з іх загінулі на вайне ва Украіне.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Маргарыта Ворыхава. Архіўнае фота: Каардынацыйная рада
edited
Россельхознадзор не пропустил 100 кг колбасы из Беларуси
При проверке в Псковской области РФ партии готовой мясной продукции выявлено, что на нее отсутствуют ветеринарные сопроводительные документы, сообщило Северо-Западное управление Федеральной службы РФ по ветеринарному и фитосанитарному надзору.
Помимо этого, “товар, требующий соблюдения температурного режима при транспортировке и хранении, перемещался с нарушением ветеринарно-санитарных требований”: в автомобиле не было холодильного оборудования.
Партия была отправлена обратно. В отношении владельца товара составлены протоколы об административных правонарушениях.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Иллюстративное фото: страница "Белорусские продукты" в "Фейсбуке"
edited
Благодаря ситуации “на восточном направлении“ прибыль НПЗ наибольшая за десятилетие — глава “Белнефтехима“
Дефицит нефтепродуктов в России и его восполнение силами белорусских НПЗ положительно сказались на финансовых показателях их работы, следует из слов председателя концерна “Белнефтехим“ Ильи Икана.
"Отрасль сработала прибыльно, и это один из лучших результатов за последнее, пожалуй, десятилетие", — заявил он в интервью ведомственному журналу “Вестник Белнефтехима“.
☝️5 августа информагентство Reuters со ссылкой на свои расчеты и данные двух источников в топливной отрасли сообщило, что поставки бензина и дизельного топлива из Беларуси в Россию в июле 2026 года достигли нового месячного рекорда.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Иллюстративное фото: diena.lv
Дырэктар мэблевай кампаніі затрыманы ў Мінску па справе аб махлярстве на 1 млн рублёў
Крымінальная справа распачатая ў Мінску ў дачыненні да дырэктара мэблевай кампаніі, якая пасля атрымання перадаплаты не выконвала заказы на кухонныя гарнітуры, паведамляе МУС.
Паводле звестак ведамства, агульная сума шкоды пацярпелым перавышае 1 млн рублёў.
Паведамляецца, што ў міліцыю звярнуліся грамадзяне, якія замовілі кухні ў сталічнай кампаніі і ўнеслі перадаплату. Аднак ва ўстаноўленыя тэрміны мэблю яны не атрымалі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 https://dsv-mebel.ru
Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі ў РФ прадукцыі Слуцкага сыраробнага камбіната
Аб часовым абмежаванні паставак прадукцыі ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” (Мінская вобласць) паведаміла Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Прычынай названа выяўленая ў смятане “неадпаведнасць па дражджах”.
Ведамства звярнулася ў беларускі Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду з просьбай змяніць статус слуцкай кампаніі ў рэестры прадпрыемстваў Мытнага саюза на “часова абмежаваны”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 complimilk.ibiz.by/
Бяляцкі і Коўл сустрэліся ў Вашынгтоне
Кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна”, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, былы палітвязень Алесь Бяляцкі сустрэўся са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам.
Як паведамляе “Вясна”, сустрэча адбылася 8 верасня ў Вашынгтоне (ЗША).
Паводле слоў Бяляцкага, сустрэча прайшла “ў цёплай атмасферы”. Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.
Раней 9 верасня вашынгтонскі карэспандэнт “Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода” Алекс Раўфоглу са спасылкай на дзве крыніцы паведаміў, што Коўл плануе зноў прыехаць у Беларусь 14 верасня.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Вясна"
Праваабаронцы: па “справе Беларускага Гаюна” асуджана не менш за 234 чалавекі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў, што валодае інфармацыяй як мінімум пра 234 пацверджаных асуджаных па “справе Беларускага Гаюна” (маніторынг ваеннай актыўнасці ў Беларусі, у тым ліку расійскай арміі).
Адзначаецца, што агульная колькасць фігурантаў гэтай справы значна большая, затрыманні дагэтуль адбываюцца па ўсёй Беларусі.
Паводле звестак “Вясны”, з пачатку года ў “спіс экстрэмістаў” МУС дададзена 526 чалавек, асуджаных за “садзейнічанне экстрэмізму”. Пераважная большасць з гэтых людзей праходзяць менавіта па “справе Беларускага Гаюна”. У асноўным фігурантам справы прызначаюць абмежаванне волі па месцы жыхарства (так званую “хатнюю хімію”), аднак вядомыя і выпадкі, калі людзей пазбаўляюць волі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн"
Беларускія вайскоўцы правядуць на вучэннях у РФ баявыя стрэльбы з ЗРК
Пра ўдзел беларускіх вайскоўцаў у аператыўна-тактычных вучэннях з родамі ВПС і войскаў СПА на адным з палігонаў у Расіі паведаміла 9 верасня Міністэрства абароны.
Адзначаецца, што на вучэннях вайскоўцы радыётэхнічнай брыгады вядуць “бесперапынную радыёлакацыйную выведку”.
“Разгорнутыя радыёлакацыйныя станцыі здольныя за лічаныя секунды выявіць, распазнаць і суправадзіць цэль”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Мінабароны
Долар, еўра і юань патаннелі на таргах 9 верасня
Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 9 верасня 2026 года.
Курс долара знізіўся да 3,0581 рубля (-0,45%; -0,0139), еўра — да 3,5583 (-0,29%; -0,0102), юаня — да 4,5732 рубля за 10 (-0,69%; -0,0316).
Расійскі рубель падаражэў да 3,5862 за 100 (+0,46%; +0,0164).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Eric Prouzet / unsplash.com
Беларускія педагагічныя ВНУ могуць адкрыць філіялы ва Узбекістане
Мінск і Ташкент разглядаюць магчымасць адкрыцця ва Узбекістане філіялаў беларускіх педагагічных ВНУ, паведаміла Міністэрства адукацыі.
Адзначаецца, што пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы міністра адукацыі Андрэя Іванца з хакімам Сурхандар’інскай вобласці Узбекістана Улугбекам Касімавым і прыступіўшым 1,5 месяцы таму да выканання абавязкаў амбасадара ў Беларусі Нурыддзінам Мамажонавым.
На думку ведамства, адкрыццё філіялаў “будзе спрыяць павышэнню якасці падрыхтоўкі мясцовых педагагічных кадраў”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 klichew.by
edited
Мінтранс абавязаў перавозчыкаў перадаваць у сілавыя органы звесткі аб пасажырах, якія выязджаюць за мяжу
З 1 кастрычніка 2027 года перавозчыкі, якія выконваюць міжнародныя пасажырскія рэйсы аўтатранспартам, будуць абавязаны перадаваць звесткі аб пасажырах у адзіную дзяржаўную інфармацыйную сістэму продажу праязных дакументаў. Гэта вынікае з пастановы Мінтранса № 34 ад 1 ліпеня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 9 верасня.
Звесткі аб пасажырах чыгуначнага і авіяцыйнага транспарту павінны перадавацца ў адпаведную сістэму пачынаючы з дня апублікавання пастановы, гэта значыць з 9 верасня.
У сістэму будуць перадавацца прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) пасажыра, пол, дата нараджэння, грамадзянства, а таксама назва, нумар і тэрмін дзеяння дакумента, на падставе якога набыты праязны білет.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Мінск-Навіны"
edited
Чыноўніку аднаго з райвыканкамаў Гродзенскай вобласці пагражае працяглы тэрмін зняволення за хабар
Аб затрыманні ў Гродзенскай вобласці чыноўніка аднаго з райвыканкамаў паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Службовая асоба затрымана з доказамі злачынства за “сістэматычнае атрыманне хабараў”, мужчына займаў пасаду ў кіраванні землеўпарадкавання.
“51-гадовы фігурант курыраваў адабранне і прадастаўленне грамадзянам зямельных участкаў для вядзення садаводства і дачнага будаўніцтва. За пляцоўкі з выгадным размяшчэннем і ў добрым стане ён атрымаў ад сямі мясцовых жыхароў незаконныя грашовыя ўзнагароды”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
Ксёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусамор
“Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі: чалавекамор і беларусамор”,
— заявіў ксёндз Вячаслаў Барок у Варшаве на акцыі, якую арганізаваў 8 верасня рух салідарнасці “Разам” з нагоды Дня беларускай вайсковай славы, які адзначаюць дэмакратычныя сілы ў гадавіну бітвы пад Оршай.
“Чалавекамор — бо ў Беларусі знішчаецца чалавечая годнасць, чалавека прымушаюць баяцца, маўчаць, хлусіць, адмаўляцца ад сумлення. Беларусамор — бо разам з чалавекам спрабуюць вынішчыць таксама Беларусь. Выціскаюць нашу мову, пераследуюць нашу культуру, перапісваюць нашу гісторыю, прымушаюць забыцца, хто мы і адкуль”,
— сказаў Барок.
На яго перакананне, гэта “не проста рэпрэсіі”, а “спроба выпаліць самую сутнасць беларускасці”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Радыё "Рацыя"
edited
☝🏻Аналітыка ад Позірку. 25 гадоў таму Лукашэнка атрымаў на выбарах афіцыйныя 75,65% — але незалежныя сацыёлагі ацэньвалі яго рэальную падтрымку значна ніжэй. І ўсё ж нават гэтага было дастаткова, каб перамагчы.
У 2001 годзе беларуская апазіцыя здолела вылучыць адзінага кандыдата — кіраўніка ФПБ Уладзіміра Ганчарыка. Але ці сапраўды ён быў наймацнейшай альтэрнатывай Лукашэнку? Паводле тагачасных даследаванняў НІСЭПД, яшчэ за некалькі месяцаў да выбараў Сямён Домаш прыкметна апярэджваў Ганчарыка па рэйтынгу.
Чаму Домаш саступіў месца Ганчарыку, чаму тэма знікненняў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага не стала пераломнай для кампаніі і як улада здолела перабіць дэмакратычную рыторыку простым сацыяльным аргументам — ростам заробкаў?
У 2001-м значная частка беларусаў яшчэ была гатовая абмяняць палітычныя свабоды на адносную стабільнасць і "чарку ды шкварку". Але амаль праз два дзесяцігоддзі сітуацыя змянілася — і грамадства ўжо патрабавала зусім іншага.
Што перашкаджала апазіцыі перамагчы Лукашэнку тады і якія прычыны спарадзілі мірнае паўстанне 2020 года — у аналітыцы палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага для @pozirkonline.
🗝 Чытаць матэрыял без VPN
#аналітыка_позірку
Коўл плануе наведаць Беларусь 14 верасня — журналіст “Радыё Свабода”
Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джон Коўл плануе зноў прыехаць у Беларусь 14 верасня, паведаміў у сацсетцы Х вашынгтонскі карэспандэнт “Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода” Алекс Раўфоглу са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмых з падрыхтоўкай паездкі.
Паводле звестак журналіста, Коўл дамагаецца чарговага вызвалення зняволеных. Як сцвярджаюць крыніцы, у размовах з людзьмі са свайго атачэння спецпрадстаўнік паведамляў, што дапамог вызваліць 700–800 чалавек і спадзяецца давесці гэтую колькасць да 1.000.
Гэта супадае з заявамі самога Коўла, які 29 жніўня ў інтэрв’ю “Голасу Амерыкі” заяўляў, што праз пару тыдняў паедзе ў Мінск, дзе плануе вызваліць яшчэ 200–300 палітвязняў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі
КДК паведаміў пра “шматлікія факты карупцыі” на прадпрыемствах водазабеспячэння — сума хабараў перавысіла 140 тыс. рублёў
Пра гэта 9 верасня паведаміла прэс-служба КДК.
“Устаноўлена, што службовыя асобы трох камунальных прадпрыемстваў Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцей, якія аказваюць паслугі па водазабеспячэнні і водаадвядзенні, сістэматычна атрымлівалі грашовыя сродкі ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за лабіраванне іх інтарэсаў”,
— гаворыцца ў паведамленні.
Грошы, як сцвярджаецца, перадаваліся за “бесперашкоднае заключэнне дагавораў, прадастаўленне аб’ектаў будаўніцтва і тэхнікі, а таксама своечасовую аплату выкананых работ”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Bermix Studio / unsplash.com
edited
За 8 дзён верасня ў Польшчу праз Беларусь спрабавала патрапіць у 7 разоў больш мігрантаў, чым за той жа перыяд жніўня
Аб значнай актывізацыі мігрантаў на беларуска-польскай мяжы сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз вераснёўскіх аператыўных даных Памежнай аховы Польшчы.
За 8 дзён месяца яна зафіксавала 52 спробы незаконнага пранікнення на тэрыторыю краіны. Гэта ў 7,4 раза больш, чым за той жа перыяд жніўня (7 спробаў, пры гэтым усе — 8-га чысла). Па выніках усяго жніўня было 54 спробы.
За двое сутак, 7 і 8 верасня, адзначана 38 спробаў. 7 верасня іх колькасць была рэкорднай за апошнія 39 дзён — 24.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 strazgraniczna.pl
edited
Спыненне аўтобусных зносін з Беларуссю некрытычнае для бізнесу
Аб гэтым у эфіры радыё LRT заявіў прэзідэнт Літоўскай асацыяцыі пасажырскіх перавозчыкаў Гінтарас Накуціс.
Паводле яго слоў, спыненне аўтобусных зносін паміж Літвой і Беларуссю паўплывала б на транспартныя кампаніі, але не прывяло б да сур’ёзных наступстваў для бізнесу.
Накуціс адзначыў, што цяпер паміж Літвой і Беларуссю выконваецца каля 30 аўтобусных рэйсаў штодзень, імі карыстаюцца прыкладна 3 тыс. пасажыраў, пры гэтым “усе аўтобусы запоўненыя”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 lrt.lt