Чыноўніку аднаго з райвыканкамаў Гродзенскай вобласці пагражае працяглы тэрмін зняволення за хабар Аб затрыманні ў Гродзенскай вобласці чыноўніка аднаго з райвыканкамаў паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў. Службовая асоба затрымана з доказамі злачынства за “сістэматычнае атрыманне хабараў”, мужчына займаў пасаду ў кіраванні землеўпарадкавання. “51-гадовы фігурант курыраваў адабранне і прадастаўленне грамадзянам зямельных участкаў для вядзення садаводства і дачнага будаўніцтва. За пляцоўкі з выгадным размяшчэннем і ў добрым стане ён атрымаў ад сямі мясцовых жыхароў незаконныя грашовыя ўзнагароды”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com