Мінтранс абавязаў перавозчыкаў перадаваць у сілавыя органы звесткі аб пасажырах, якія выязджаюць за мяжу З 1 кастрычніка 2027 года перавозчыкі, якія выконваюць міжнародныя пасажырскія рэйсы аўтатранспартам, будуць абавязаны перадаваць звесткі аб пасажырах у адзіную дзяржаўную інфармацыйную сістэму продажу праязных дакументаў. Гэта вынікае з пастановы Мінтранса № 34 ад 1 ліпеня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 9 верасня. Звесткі аб пасажырах чыгуначнага і авіяцыйнага транспарту павінны перадавацца ў адпаведную сістэму пачынаючы з дня апублікавання пастановы, гэта значыць з 9 верасня. У сістэму будуць перадавацца прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) пасажыра, пол, дата нараджэння, грамадзянства, а таксама назва, нумар і тэрмін дзеяння дакумента, на падставе якога набыты праязны білет. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Мінск-Навіны"