Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 50 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

☝🏻Аналітыка ад Позірку. 25 гадоў таму Лукашэнка атрымаў на выбарах афіцыйныя 75,65% — але незалежныя сацыёлагі ацэньвалі яго рэальную падтрымку значна ніжэй. І ўсё ж нават гэтага было дастаткова, каб перамагчы. У 2001 годзе беларуская апазіцыя здолела вылучыць адзінага кандыдата — кіраўніка ФПБ Уладзіміра Ганчарыка. Але ці сапраўды ён быў наймацнейшай альтэрнатывай Лукашэнку? Паводле тагачасных даследаванняў НІСЭПД, яшчэ за некалькі месяцаў да выбараў Сямён Домаш прыкметна апярэджваў Ганчарыка па рэйтынгу. Чаму Домаш саступіў месца Ганчарыку, чаму тэма знікненняў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага не стала пераломнай для кампаніі і як улада здолела перабіць дэмакратычную рыторыку простым сацыяльным аргументам — ростам заробкаў? У 2001-м значная частка беларусаў яшчэ была гатовая абмяняць палітычныя свабоды на адносную стабільнасць і "чарку ды шкварку". Але амаль праз два дзесяцігоддзі сітуацыя змянілася — і грамадства ўжо патрабавала зусім іншага. Што перашкаджала апазіцыі перамагчы Лукашэнку тады і якія прычыны спарадзілі мірнае паўстанне 2020 года — у аналітыцы палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага для @pozirkonline. 🗝 Чытаць матэрыял без VPN #аналітыка_позірку

Views over time

01002003004009 Sep 09:0012 Nov 01:433309 Sep 09:00: 0 views12 Nov 01:43: 330 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Sep 2026, 09:000
12 Nov 2026, 01:43330

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.