Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 50 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤

Ксёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусамор “Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі: чалавекамор і беларусамор”, — заявіў ксёндз Вячаслаў Барок у Варшаве на акцыі, якую арганізаваў 8 верасня рух салідарнасці “Разам” з нагоды Дня беларускай вайсковай славы, які адзначаюць дэмакратычныя сілы ў гадавіну бітвы пад Оршай. “Чалавекамор — бо ў Беларусі знішчаецца чалавечая годнасць, чалавека прымушаюць баяцца, маўчаць, хлусіць, адмаўляцца ад сумлення. Беларусамор — бо разам з чалавекам спрабуюць вынішчыць таксама Беларусь. Выціскаюць нашу мову, пераследуюць нашу культуру, перапісваюць нашу гісторыю, прымушаюць забыцца, хто мы і адкуль”, — сказаў Барок. На яго перакананне, гэта “не проста рэпрэсіі”, а “спроба выпаліць самую сутнасць беларускасці”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Радыё "Рацыя"

Views over time

01002003004009 Sep 09:3112 Nov 01:433589 Sep 09:31: 0 views12 Nov 01:43: 358 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Sep 2026, 09:310
12 Nov 2026, 01:43358

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.