Праваабаронцы: па “справе Беларускага Гаюна” асуджана не менш за 234 чалавекі Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў, што валодае інфармацыяй як мінімум пра 234 пацверджаных асуджаных па “справе Беларускага Гаюна” (маніторынг ваеннай актыўнасці ў Беларусі, у тым ліку расійскай арміі). Адзначаецца, што агульная колькасць фігурантаў гэтай справы значна большая, затрыманні дагэтуль адбываюцца па ўсёй Беларусі. Паводле звестак “Вясны”, з пачатку года ў “спіс экстрэмістаў” МУС дададзена 526 чалавек, асуджаных за “садзейнічанне экстрэмізму”. Пераважная большасць з гэтых людзей праходзяць менавіта па “справе Беларускага Гаюна”. У асноўным фігурантам справы прызначаюць абмежаванне волі па месцы жыхарства (так званую “хатнюю хімію”), аднак вядомыя і выпадкі, калі людзей пазбаўляюць волі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн"