Спыненне аўтобусных зносін з Беларуссю некрытычнае для бізнесу Аб гэтым у эфіры радыё LRT заявіў прэзідэнт Літоўскай асацыяцыі пасажырскіх перавозчыкаў Гінтарас Накуціс. Паводле яго слоў, спыненне аўтобусных зносін паміж Літвой і Беларуссю паўплывала б на транспартныя кампаніі, але не прывяло б да сур’ёзных наступстваў для бізнесу. Накуціс адзначыў, што цяпер паміж Літвой і Беларуссю выконваецца каля 30 аўтобусных рэйсаў штодзень, імі карыстаюцца прыкладна 3 тыс. пасажыраў, пры гэтым “усе аўтобусы запоўненыя”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 lrt.lt