Бяляцкі і Коўл сустрэліся ў Вашынгтоне Кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна”, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, былы палітвязень Алесь Бяляцкі сустрэўся са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам. Як паведамляе “Вясна”, сустрэча адбылася 8 верасня ў Вашынгтоне (ЗША). Паводле слоў Бяляцкага, сустрэча прайшла “ў цёплай атмасферы”. Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца. Раней 9 верасня вашынгтонскі карэспандэнт “Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода” Алекс Раўфоглу са спасылкай на дзве крыніцы паведаміў, што Коўл плануе зноў прыехаць у Беларусь 14 верасня. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Вясна"