☀️ Добрай раніцы! Сёння, 7 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Тыдзень беларускай культуры ў Вільнюсе (Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча: адкрыццё выставы і лекцыя пра тое, як у музеях даглядаюць за экспанатамі і як паўтарыць гэта дома, Vilniaus g. 20, 18:30) ▪️ Экскурсія па пастаяннай экспазіцыі Нацыяльнага мастацкага музея ў Мінску (15:00) ▪️ Вебінар "Працоўнае права ў Польшчы" (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільнюсе і Мінску)
Позірк. Навіны пра Беларусь
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
-
edited -
edited 🌙 Галоўныя навіны 31 жніўня — 6 верасня 🇵🇱 Беларусы ў Польшчы апынуліся ў "прававой пастцы" праз палітыку Мінска і мясцовую бюракратыю 🇱🇻 У Латвіі набыла моц забарона на імпарт друкаванай прадукцыі і шэрагу спажывецкіх тавараў з Беларусі і РФ 🔫 Лукашэнка абвiнавацiў “сильных мира сего“ ў выкарыстанні ваеннай агрэсіі 👩🏻 Ціханоўская заклікала дыпламатаў краін ЕС не змяншаць ціск на Лукашэнку ⛪️ Пачобут папрасіў блаславення для Беларусі ў папы рымскага і зноў заявіў аб хуткім вяртанні дадому. ✈️ Самалёт польскай авіякампаніі LOT праз ўмовы надвор'я заляцеў ў паветраную прастору Беларусі. 🌟 Золатавалютныя рэзервы Беларусі за жнівень выраслі на 7,38% 🥇 Палітзняволены, журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў стаў лаўрэатам прэміі Free Media Awards ⛓️ У спіс "экстрэмістаў" дададзена больш за 50 чалавек, у тым ліку грамадзянін Украіны 🤷♂️ Міністр адукацыі апраўдвае надгляд у школах: 1 верасня дзеці спрабавалі пранесці нажы 📹 Сацсеткі. Бусел залез на дах аўтамабіля ў Віцебскай вобласці.
-
“Вясна”: Сур’ёзную трывогу выклікае стан здароўя сама меней 185 палітвязняў Стан здароўя мінімум 185 палітвязняў выклікае сур’ёзную трывогу, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна” ў справаздачы аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў жніўні 2026 года. Прыводзяцца імёны Жанны Аўрамчык, Максіма Шуканава, Вячаслава Арэшкі, Уладзіміра Гундара, Дзяніса Сальмановіча, Сцяпана Латыпава. Месяц таму “Вясна” паведамляла пра 178 палітвязняў у асабліва ўразлівым стане. Пасля выхаду на волю журналіст Яўген Глушкоў быў шпіталізаваны з трафічнай язвай. Ягоны стан праваабаронцы звязваюць з умовамі утрымання ў бабруйскай папраўчай калоніі № 2. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 advokatos.by
-
edited
КДБ Беларусі і Міністэрства грамадскай бяспекі В’етнама падпісалі двухгадовы план “умацавання супрацоўніцтва“ “План умацавання супрацоўніцтва” на 2026-2027 гады падпісаны 5 верасня ў Мінску паміж беларускім КДБ і в’етнамскім Міністэрствам грамадскай бяспекі, паведамляе Народная міліцыя В’етнама. Адзначаецца, што гэта адбылося ў рамках трохдзённага візіту ў Беларусь намесніка міністра грамадскай бяспекі Фам Тхе Тунга, які сустрэўся з намеснікам старшыні КДБ Аляксандрам Церахавым (узначальваў рэгіянальныя ўпраўленні КДБ у Гродне, Магілёве і Мінску; аб прызначэнні намеснікам старшыні публічна не паведамлялася, але гэта магло быць зроблена 23 ліпеня 2026 года падчас закрытых кадравых прызначэнняў на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынём КДБ Іванам Церцелем і сакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 cand.vn
-
МНС: Беларускае слова натхняе, аб’ядноўвае і захоўвае тое, што робіць нас нацыяй На падтрымку беларускай мовы ў Дзень беларускага пісьменства выступіла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. МНС назвала гэта “святам, якое нагадвае пра сілу роднага слова і культурную спадчыну нашай краіны”. “І ў гэты ж дзень мы ўзгадваем, як важна берагчы мову, кнігу і традыцыі, якія фармуюць нашу агульную ідэнтычнасць. Беларускае слова натхняе, аб’ядноўвае і захоўвае тое, што робіць нас нацыяй”, — падкрэсліваецца ў паведамленні. МНС заклікала да развіцця беларускага слова, каб яно заставалася “надзейным арыенцірам для будучых пакаленняў”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 vsu.online
-
edited
У Мінску і Брэсце праз непагадзь пашкоджана шэсць аўтамабіляў Тры аўтамабілі пашкоджаныя ў Мінску праз непагадзь 5 і 6 верасня, вынікае з паведамленняў МНС. У сталіцы ўпала 11 дрэў, часовыя драўляныя апоры электрычнага кабеля, пацярпелі дахі трох будынкаў, металаканструкцыя на фасадзе жылога дома, рэкламны білборд. Тры аўтамабілі пацярпелі ў Брэсце. Там жа, а таксама ў Баранавічах супрацоўнікі рэгіянальнага МНС выязджалі распілоўваць паваленыя дрэвы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэазапіс: МНС / стоп-кадр: "Позірк"
-
Да канца 2030 года ў Беларусі плануецца ўзвесці каля 30 аб’ектаў па перапрацоўцы адходаў Для павелічэння долі перапрацоўкі цвёрдых камунальных адходаў (ЦКА) у 2026-2030 гадах у Беларусі плануецца ўзвесці каля 30 аб’ектаў, вынікае з артыкула “Ад сметніка да капіталу“ начальніка ўпраўлення фінансаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту і сувязі Міністэрства фінансаў Алы Рыжковай для навукова-практычнага часопіса “Финансы. Учет. Аудит“. Паводле яе слоў, у рамках падпраграмы “Мэта 99“ (канчатковая мэта — збор і перапрацоўка 99% другасных матэрыяльных рэсурсаў) Дзяржаўнай праграмы “Экалогія“ да канца 2030 года намечана выдаткаваць 1,3 млрд рублёў супраць 1 млрд 33,4 млн за папярэднія пяць гадоў (+25,8%). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Мінск-навіны
-
Найвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцях У Беларусі зніжаецца афіцыйна прызнаны ўзровень малазабяспечанасці насельніцтва. Гэта вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Агулам па краіне гэты паказчык па выніках студзеня — чэрвеня 2026-га склаў 3,2% (у першым паўгоддзі 2025-га — 3,4%). Сітуацыя палепшылася ва ўсіх рэгіёнах, акрамя сталіцы: Гомельская і Магілёўская вобласці — 4,8% (было 5% і 5,1% адпаведна), Брэсцкая — 4,5% (4,8%), Віцебская — 4,3% (4,6%), Мінская — 2,4% (2,5%), Гродзенская — 2,3% (2,5%), Мінск — 1,2% (1,1%). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 АНТ
-
edited ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 6 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Шпацыр "Як прырода выжывае ў бетоне" ў Варшаве (12:00, ля ратонды PKO, ul. Marszalkowska 100/102) ▪️Народная камедыя "Баба Шанэль" у Азярцы (14:00, Музей народнай архітэктуры і побыту) ▪️Беларускі размоўны клуб у Лодзі (14:00, MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej, ul. Legionów 20) ▪️Сустрэча размоўнага клуба ва Уроцлаве (15:30, месца паведамяць удзельнікам) ▪️Каталіцкі фэст беларусаў у Гданьску (14:30, касцёл св. Юзафа, ul. Elżbietańska 9/10) ▪️Вечаровая экскурсія па Беластоку (16:00, ля брамы ад вуліцы Міцкевіча на тэрыторыі палаца Браніцкіх) ▪️Танцавальная вечарына "Аксамітны вечар" у Бабруйску (6+) (16:00, Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча, вул. Сацыялістычная, 105А) ▪️Народзіны беларускага клуба Stand Up Lokal у Варшаве (19:00, ul. Noakowskiego 16) 🤍❤️🤍 А ў нас сёння беларускамоўная нядзеля!
-
edited
🌜Галоўныя навіны 5 верасня: ✊ Пачобут намерены вярнуцца ў Беларусь, нягледзячы на тое, што з'езд неафіцыйнага Саюза палякаў адкладзены 👩🔬 Улады Амурскай вобласці РФ хочуць абменьвацца з Беларуссю досведам беспілотнікаў у сельскай гаспадарцы 🚙 Гадавая квота на льготны ўвоз электрамабіляў фізічнымі асобамі вычарпаная прыкладна за 9 месяцаў ☝️ Ад Беларусі залежыць бяспека рэгіёна — украінскі дыпламат Чарнагор 🚉 Чыгуначны маршрут Расія — Пакістан можа быць падоўжаны да Беларусі 📷 Малюнак "Стой на зямлi, iмкнiся да зор" Крынiца: t.me/pryhozhae
-
Чыгуначны маршрут Расія — Пакістан можа быць падоўжаны да Беларусі пасля пачатку перавозак у сакавіку 2027 года Пакістанскі амбасадар у РФ Файсал Ніяз Цірмізі заявіў, што першая грузавая перавозка па чыгунцы з Масквы ў Пакістан запланавана на сакавік 2027 года. Пасля гэтага маршрут плануецца пашырыць да Мінска і пакістанскага Гвадара ў рамках транспартнага калідора "Поўнач — Поўдзень". Дыпламат выказаў спадзяванне на глабальную інтэграцыю, калі людзі з РФ і Беларусі змогуць ездзіць у Пакістан, а адтуль — у гарады Расіі і Мінск. ☝️Раней амбасадар РФ у Пакістане пацвердзіў, што бакі прапрацоўваюць магчымасць падключэння Беларусі да праекта. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Önder Örtel / unsplash.com
-
Почобут намерен вернуться в Беларусь, несмотря на то что съезд неофициального Союза поляков отложен Экс-политзаключенный Анджей Почобут подчеркнул, что перенос даты съезда высшего совета неофициального Союза поляков не меняет его планов по возвращению в Гродно. В интервью PAP Почобут сообщил, что во время аудиенции в Ватикане попросил у папы Льва XIV благословения для Беларуси, своей семьи и Союза поляков. "Скоро я буду возвращаться в Беларусь, а внутреннее напряжение накапливалось. Я очень благодарен папе за то спокойствие, которое чувствую сейчас" — сказал он. ☝️Ранее на фестивале в Ольштыне активист заявил, что осознает риски. Он намерен вернуться в Беларусь до сентября, как заявлял ранее, несмотря на предупреждения польских властей о рисках. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 senat.gov.pl
-
edited
Ад Беларусі залежыць бяспека рэгіёна, важна падтрымліваць дыялог з прыхільнікамі яе дэмакратызацыі — украінскі дыпламат Чарнагор Амбасадар заявіў, што ад будучыні Беларусі ў значнай ступені залежыць бяспека ўсяго рэгіёна. Таму важна падтрымліваць дыялог з тымі, хто выступае за дэмакратычнае і суверэннае развіццё Беларусі. “Украіна знаходзіцца ў рэжыме вайны. І ўся дзейнасць украінскай дзяржаўнай машыны пераважна акцэнтуецца на выжыванні і жаданні перамогі ў гэтай вайне" — адзначыў ён. Украінская дзяржава, знаходзячыся ва ўмовах вайны, усё ж з’яўляецца дэмакратычнай дзяржавай. Яна прыслухоўваецца да тых патрабаванняў, якія падае беларуская супольнасць ва Украіне. ☝️На канферэнцыі "Новая Беларусь" у жніўні ён абмеркаваў праблемы беларусаў ва Украіне: блакаванне рахункаў, невыплату дапамог сем'ям загінулых добраахвотнікаў, праблемы з легалізацыяй. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"
-
edited
У Самаркандзе дэпутат Шпакоўскі звязаў правы чалавека з санкцыямі і паскардзіўся на закрыты для беларускага калію порт Клайпеды Дэпутат заявіў, што санкцыі супраць Беларусі парушаюць права краіны на доступ да мора, гарантаванае Канвенцыяй ААН. Ён паскардзіўся на закрыццё літоўскага порта Клайпеда для беларускага калію і адзначыў, што доля Беларусі на сусветным рынку калію скарацілася з 18% да 10%. "Я хацеў бы нагадаць, што 700 млн чалавек ва ўсім свеце сутыкаюцца з голадам, а некалькім дзясяткам мільёнаў пагражае смерць ад голаду. У такіх абставінах увядзенне санкцый, асабліва ў дачыненні да тавараў, якія маюць важнае значэнне для сельскай гаспадаркі, такіх як угнаенні, абсалютна непрымальнае" — сказаў Шпакоўскі. ☝️ Транзіт беларускага калію праз Літву спыніўся 1 лютага 2022 года пасля ўвядзення санкцый ЕС і ЗША. Нягледзячы на амэрыканскія паслабленні ў 2025–2026 гадах, Літва заяўляе, што тэма закрытая, пакуль дзейнічаюць санкцыі ЕС. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"
-
edited
Двое дзяцей пацярпела ў выніку аварыі ў Бялыніцкім раёне Згодна з папярэдняй інфармацыяй ведамства, 38-гадовая жыхарка Магілёва за стырном аўтамабіля “Нісан” згубіла ўвагу і наехала на тросавую агароджу. У выніку двое дзяцей — трохгадовая дзяўчынка і шасцігадовы хлопчык — шпіталізаваныя з траўмамі. Паведамляецца, што адно дзіця “перавозілася без дзіцячай утрымлальнай прылады”. ☝️У мінулым месяцы прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама паведамляла пра смяротную аварыю, якая здарылася непадалёк ад той самай вёскі Ермаловічы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба МУС
-
Улады Амурскай вобласці РФ хочуць абменьвацца з Беларуссю досведам выкарыстання беспілотнікаў у сельскай гаспадарцы Узмацніць супрацу па ключавым кірунку — сельскай гаспадарцы — прапанаваў беларускай дэлегацыі, што ўдзельнічала ва Усходнім эканамічным форуме (1–4 верасня, Уладзівасток), губернатар Амурскай вобласці Расіі Васіль Арлоў. “Развіваем навуковыя абмены, селекцыю, ветэрынарную практыку, стажыроўкі спецыялістаў. Прапанаваў узмацніць гэты кірунак — абменьвацца досведам па лічбавізацыі, механізацыі, выкарыстанні беспілотнікаў у АПК ” — напісаў кіраўнік рэгіёна ў сваім тэлеграм-канале. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Фота ў тэлеграм-канале Васіля Арлова
-
Польшча да 9 снежня падаўжае абмежаванні на нізкавышынныя палёты ўздоўж мяжы з Беларуссю і Украінай Яны дзейнічаюць з верасня 2025 года і падаўжаюцца кожныя тры месяцы. Абмежаванні не распаўсюджваюцца на пасажырскія рэйсы. У начны час дзейнічае поўная забарона на палёты, акрамя ваенных, пошукава-выратавальных, медыцынскіх і супрацьпажарных. Удзень дазволены палёты з выкананнем пэўных умоў. ☝️Абмежаванні ўвялі пасля ўварвання расійскіх дронаў у паветраную прастору Польшчы і ў сувязі з вучэннямі "Захад-2025". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Аператыўнае камандаванне відаў УС Польшчы ў сацыяльнай сетцы Х
-
Гадавая квота на льготны ўвоз электрамабіляў фізічнымі асобамі вычарпаная прыкладна за 9 месяцаў Цяпер пры ўвозе трэба плаціць пошліну 15% ад кошту аўтамабіля. Вызваленне ад ПДВ для электрамабіляў узростам да 5 гадоў застаецца. Квота была зацверджана ў траўні і складала 6,2 тыс. машын для фізічных асоб. Усяго з пачатку года льготна ўвезлі каля 6,2 тыс. электрамабіляў. У жніўні 2026 года "Белтэхагляд" выдаў дазволы на 3.960 электрамабіляў (у 1,6 раза больш, чым у жніўні 2025-га). БАА раней адзначала ціск льготнага імпарту электрамабіляў на айчынных вытворцаў аўтамабіляў з ДВС. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Toa Heftiba / unsplash.com
-
edited
За махинации при ввозе автомобилей в отношении группы белорусов и иностранцев возбуждено уголовное дело — ГТК Как заявил начальник ведомства Александр Хвисевич, белорусская фирма ввезла более 100 машин ("Ли", "Мазда", "Ниссан", "Полар Стоун" и др.). По документам авто ввозились для личного пользования подставными физлицами, но на самом деле продавались через фирму. Государству причинен ущерб около 7 млн рублей — в среднем по каждому автомобилю недоплачено от 60 до 80 тыс. рублей таможенных платежей и утилизационного сбора. Изъято более 40 автомобилей. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 пресс-служба ГТК
-
Абрынутымі праз непагадзь дрэвамі пашкоджана сама меней шэсць аўтамабіляў у Мінску і рэгіёнах На фоне непагадзі — навальніц, дажджоў і парывістага ветру — у Беларусі зафіксаваныя выпадкі падзення дрэў, вынікае з апублікаванага 5 верасня паведамлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У Брэсцкай вобласці такія выпадкі зафіксаваныя ў Баранавіцкім раёне і Брэсце. У Віцебскай вобласці работнікі МНС шэсць разоў выязджалі на выклікі пра паваленыя дрэвы ў Аршанскім, Віцебскім, Чашніцкім і Докшыцкім раёнах (у апошнім пашкоджаны аўтамабіль). Паведамляецца, што ў Мазыры (Гомельская вобласць) паваленае дрэва перагарадзіла рух у зав. Фабрычным. Выпадкі падзення дрэў у Мінскай вобласці адбыліся ў Барысаўскім і Смалявіцкім раёнах. Пацярпелых няма. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэа: прэс-служба МНС / стоп-кадр: "Позірк"
- Older posts