Гадавая квота на льготны ўвоз электрамабіляў фізічнымі асобамі вычарпаная прыкладна за 9 месяцаў Цяпер пры ўвозе трэба плаціць пошліну 15% ад кошту аўтамабіля. Вызваленне ад ПДВ для электрамабіляў узростам да 5 гадоў застаецца. Квота была зацверджана ў траўні і складала 6,2 тыс. машын для фізічных асоб. Усяго з пачатку года льготна ўвезлі каля 6,2 тыс. электрамабіляў. У жніўні 2026 года "Белтэхагляд" выдаў дазволы на 3.960 электрамабіляў (у 1,6 раза больш, чым у жніўні 2025-га). БАА раней адзначала ціск льготнага імпарту электрамабіляў на айчынных вытворцаў аўтамабіляў з ДВС. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Toa Heftiba / unsplash.com