Найвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцях У Беларусі зніжаецца афіцыйна прызнаны ўзровень малазабяспечанасці насельніцтва. Гэта вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Агулам па краіне гэты паказчык па выніках студзеня — чэрвеня 2026-га склаў 3,2% (у першым паўгоддзі 2025-га — 3,4%). Сітуацыя палепшылася ва ўсіх рэгіёнах, акрамя сталіцы: Гомельская і Магілёўская вобласці — 4,8% (было 5% і 5,1% адпаведна), Брэсцкая — 4,5% (4,8%), Віцебская — 4,3% (4,6%), Мінская — 2,4% (2,5%), Гродзенская — 2,3% (2,5%), Мінск — 1,2% (1,1%). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 АНТ