МНС: Беларускае слова натхняе, аб’ядноўвае і захоўвае тое, што робіць нас нацыяй На падтрымку беларускай мовы ў Дзень беларускага пісьменства выступіла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. МНС назвала гэта “святам, якое нагадвае пра сілу роднага слова і культурную спадчыну нашай краіны”. “І ў гэты ж дзень мы ўзгадваем, як важна берагчы мову, кнігу і традыцыі, якія фармуюць нашу агульную ідэнтычнасць. Беларускае слова натхняе, аб’ядноўвае і захоўвае тое, што робіць нас нацыяй”, — падкрэсліваецца ў паведамленні. МНС заклікала да развіцця беларускага слова, каб яно заставалася “надзейным арыенцірам для будучых пакаленняў”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 vsu.online