Улады Амурскай вобласці РФ хочуць абменьвацца з Беларуссю досведам выкарыстання беспілотнікаў у сельскай гаспадарцы Узмацніць супрацу па ключавым кірунку — сельскай гаспадарцы — прапанаваў беларускай дэлегацыі, што ўдзельнічала ва Усходнім эканамічным форуме (1–4 верасня, Уладзівасток), губернатар Амурскай вобласці Расіі Васіль Арлоў. “Развіваем навуковыя абмены, селекцыю, ветэрынарную практыку, стажыроўкі спецыялістаў. Прапанаваў узмацніць гэты кірунак — абменьвацца досведам па лічбавізацыі, механізацыі, выкарыстанні беспілотнікаў у АПК ” — напісаў кіраўнік рэгіёна ў сваім тэлеграм-канале. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Фота ў тэлеграм-канале Васіля Арлова