Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 1 hour ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
edited
Для завода металаканструкцый у Маладзечне і МТЗ створаныя неканкурэнтныя ўмовы паставак у рамках шэрагу праектаў
Урад прыняў пастановы, якія дазваляюць закупляць прадукцыю без тэндараў. Маладзечанскі завод металаканструкцый стане эксклюзіўным пастаўшчыком для будаўніцтва і рамонту мастоў і дарог па шасці аб'ектах.
Рэнтабельнасць прадукцыі абмежаваная 10%. Таксама Міністэрству сельскай гаспадаркі дазволілі без конкурсу набыць у МТЗ трактары "Беларус-1221.3" для ўшанавання перадавікоў АПК.
Акрамя таго, друк падарункавых сертыфікатаў на суму 900 тыс. рублёў даручаны "Беларускаму Дому друку".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Сайт Маладзечанскага завода металаканструкцый
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 5 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Анлайн-лекцыя "Традыцыі і падыходы ў народным будаўніцтве беларусаў" (10:00)
▪️Фэст мексіканскай культуры ў Мінску (12:00, Верхні горад, пл. Свабоды, 23)
▪️Выстава Dead Boy "Ты мяне бачыш?" у Варшаве
(16:00, Temperatura 3.0, ul. Kawcza 49)
▪️Кветка-фэст у Гродне (12:00, вул. Ажэшкі)
▪️BirdRace-2026 (06:00, уся Беларусь)
▪️Прэзентацыя аўдыёгіда "Сцежкамі Адамовіча" ў Вільнюсе (16:00, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g., 20)
▪️Сырны фэст у Гродне (11:30, плошча Леніна і прылеглыя вуліцы)
▪️"Мова Нанова" ў Кракаве (16:00, Прастора, ul. Mikołajska 4/6)
▪️Свята вуліцы Варшаўскай у Беластоку (11:00, Цэнтр беларускай культуры, ul. Warszawska 1А)
▪️Лекцыя Алеся Бяляцкага "Унутры турэмнай сістэмы Лукашэнкі" ў Амстэрдаме (19:30, De Balie, Kleine-Gartmanplantsoen 10)
edited
🌜Галоўныя навіны 4 верасня:
👤 Грамадзянін Латвіі затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы, узбуджана крымінальная справа за наркатрафік
🥇 Палітзняволены, журналіст і медыямэнэджар Андрэй Аляксандраў стаў лаўрэатам прэміі Free Media Awards
⛓️ У спіс "экстрэмістаў" дададзена больш за 50 чалавек, у тым ліку грамадзянін Украіны
🤷♂️ Міністр адукацыі апраўдвае дагляд у школах: 1 верасня дзеці спрабавалі пранесці нажы
❗️Ціханоўская: Лукашэнка — ваенны злачынца, ён гатовы надаваць тэрыторыю для нападу на краіны НАТО
📷 Этнафотасесii Ларысы Шчыраковай, Інстаграм: Larashchyrakova
edited
Прадстаўнік ГУБАЗіК разлічвае, што палітэмігрантаў пачнуць выдаваць беларускім уладам
Прадстаўнік ГУБАЗіК Уладзімір Гарагляд выказаў упэўненасць, што эмігрантаў, якія з'ехалі пасля 2020 года, пачнуць выдаваць беларускім уладам. Ён прыпусціў, што еўрапейскія краіны зменяць сваю пазіцыю. Гарагляд падкрэсліў, што сілавікі манітораць інтэрнэт і могуць дэананімізаваць любога карыстальніка.
Тым часам 2 верасня Беларусь і Грузія дамовіліся ўмацоўваць супрацоўніцтва ў прававой дапамозе, узгадвалася экстрадыцыя.
☝️4 верасня МУС дадало 52 чалавекі ў спіс "экстрэмістаў" (цяпер 6.887 пазіцый). Таксама пачатая спецвытворчасць супраць Андрэя Заянчкоўскага. Усяго працэдура ўжывалася да сама меней 187 чалавек.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 rawpixel.com / freepik.com
edited
Яшчэ двух асуджаных з палітычных матываў КДБ прызнаў “тэрарыстамі“
3 верасня Камітэт дзяржбяспекі ўключыў у спіс асоб, “датычных да тэрарыстычнай дзейнасці“.
Гэта 44-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці Андрэй Шайко і 45-гадовы мінчанін Дзмітрый Мароз.
Абодва былі прызнаныя вінаватымі па арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).
Сярод палітвязняў Шайко і Мароз не значацца.
Цяпер у “тэрарыстычным спісе” 1.471 пазіцыя.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 simplyinfos.com
edited
Прадстаўнік АПК Баркоўскі выказаўся за скарачэнне дапамогі незалежным СМІ — на іх абарону выступіў дарадца Ціханоўскай Вячорка
Ён выступіў з крытыкай фінансавання незалежных беларускіх СМІ, назваўшы яго напампоўкай грашыма, якая прыводзіць да страты прафесіяналізму і падабенства з прапагандай. Ён прапанаваў скараціць фінансаванне, каб з рэдакцый сышлі выпадковыя людзі.
Галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка заявіў, што афіцыйная пазіцыя дэмсілаў застаецца непахіснай: падтрымка незалежных медыя зафіксавана ў рэзалюцыі апошняй канферэнцыі "Новая Беларусь".
У ёй гаворыцца пра неабходнасць доўгатэрміновага фінансавання пры захаванні рэдакцыйнай незалежнасці, доступу да еўрапейскіх праграм і супрацьдзеяння прапагандзе.
Дыскусія пачалася паміж былым палітвязнем Сяргеем Ціханоўскім і журналістамі, якія настойваюць на крытычнай ацэнцы дзеячаў. Паводле БАЖ, у зняволенні — не менш за 20 журналістаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 magnific.com
edited
Далёкі Усход РФ зацікаўлены ў беларускім паліве і тэхніцы на газе — Круты
Губернатары прапанавалі беларускім кампаніям удзельнічаць у будаўніцтве партовай інфраструктуры і замацавацца на Паўночным марскім шляху.
Абмяркоўваліся пастаўкі харчавання ў рамках "паўночнага завозу", а таксама попыт на МАЗы, БелАЗы і камунальную тэхніку з газавымі рухавікамі.
Круты адзначыў, што расійскія маркетплэйсы "Азон" і "Вайлдберыз" будуць будаваць размеркавальныя цэнтры на Далёкім Усходзе, што дазволіць пастаўляць беларускія тавары па больш камфортных цэнах.
☝️У сувязі з дэфіцытам паліва ў РФ пастаўкі беларускага бензіну ў Расію за першыя сем месяцаў 2026 года выраслі ў 25 разоў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 en.wikipedia.org
Лишен свободы 20-летний брестчанин, под предлогом сдачи квартиры завладевший деньгами сразу 11 человек
Суд Ленинского района Бреста приговорил 20-летнего ранее судимого жителя к 3 годам и 3 месяцам колонии со штрафом 50 базовых величин (2.250 рублей) за мошенничество.
Он размещал объявления о сдаче квартиры своего отца и продаже музыкальной колонки, которой на самом деле не было. Получив деньги на карту или наличными, фигурант не выполнял обещанного и вводил людей в заблуждение.
С августа 2025 по апрель 2026 года он обманул 11 человек на сумму более 14 тыс. рублей. Потерпевшие долго не обращались в милицию, так как мошенник каждый раз находил оправдания.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 yandex.by
edited
Россельхознадзор не пропустил из Беларуси корма для животных без документов
На границе в Псковской области задержали 3,5 тонны кормов для кошек и собак, которые везли из Беларуси без ветеринарных сопроводительных документов. Товар вернули обратно.
☝️Накануне ведомство сообщило о пресечении ввоза 750 кг мясной и молочной продукции, а также 150 кг меда.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ap22.ru
edited
СК начал спецпроизводство в отношении Андрея Заянчковского
Ему инкриминируются пять статей Уголовного кодекса: разжигание расовой, национальной, религиозной либо иной социальной вражды или розни, организация и подготовка действий, грубо нарушающих общественный порядок, клевета в отношении президента, оскорбление президента и оскорбление представителя власти.
Фигуранту предложено явиться в областное управление СК.
Специальное производство применяется по 34 составам преступлений, включая акт терроризма, геноцид, наемничество, госизмену, диверсию, участие в экстремистском формировании, массовые беспорядки, призывы к введению санкций.
По данным правозащитников, на 9 августа им было известно о 225 заочных приговорах в порядке спецпроизводства.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pravo.by
edited
Грамадзянін Латвіі затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы, узбуджана крымінальная справа за наркатрафік
На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску Беняконі ваеннаслужачыя Лідскага пагранічнага атрада выявілі ў абшыўцы пасажырскага аўтобуса 12 электронных прылад для курэння. Экспертыза пацвердзіла, што вадкасць у адной з іх утрымлівае гашышавае масла.
Наркотык перавозіў 49-гадовы грамадзянін Латвіі, ураджэнец Рыгі. Медыцынскае асведчанне пацвердзіла факт ужывання ім наркотыку. Затрыманы знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Узбуджаныя крымінальныя справы па незаконным абароце і перамяшчэнні наркатычных сродкаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: nur.kz
На апошніх таргах тыдня патаннелі амерыканская і кітайская валюты, еўра і расійскі рубель падаражэлі
📉 Курс долара знізіўся да 3,0753 рубля (-0,13%), юань патаннеў да 4,6038 рубля за 10 адзінак (-0,06%).
📈 Еўра падаражэў да 3,5803 рубля (+0,16%). Расійскі рубель умацаваўся да 3,5661 рубля за 100 (+0,30%).
☝️З панядзелка да пятніцы на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы ўсе асноўныя замежныя валюты выраслі: долар падаражэў з 3,0578 да 3,0753, еўра вырас з 3,5349 да 3,5803, рубель РФ — з 3,5527 да 3,5661 за 100, юань — з 4,5665 да 4,6038 за 10.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: profmedia.by
Беларускія памежнікі канфіскавалі беспілотнік у грамадзяніна Польшчы
БПЛА і камплектуючыя да яго памежнікі выявілі ўчора ў пункце пропуску Брэст. 32-гадовы мужчына перасякаў мяжу на матацыкле, беспілотнік знаходзіўся ў багажным аддзяленні, паведаміў Дзяржпагранкамітэт.
У дачыненні да іншаземца пачаты адміністрацыйны працэс за незаконны ўвоз апарата. Яму пагражае штраф да 30 базавых велічынь. Беспілотнік канфіскаваны.
Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, "на працягу месяца" спынена шэсць спробаў увозу з Польшчы БПЛА і авіямадэляў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: magnific.com
У суд накіравана справа аб нявыплаце кіраўніком спартыўнага аб'яднання 1,8 млн рублёў у ФСАН
Крымінальную справу ў дачыненні да 47-гадовага жыхара Мінска за "ўхіленне ад выплаты страхавых унёскаў" накіравала ў суд пракуратура Мінскай вобласці.
Як паведамляе Генпракуратура, абвінавачаны з'яўляўся кіраўніком "грамадскага аб'яднання спартыўнай накіраванасці", зарэгістраванага на тэрыторыі Смалявіцкага раёна.
Фігурант параіў работнікам зарэгістравацца ў якасці ІП і не ажыццяўляў налічэнне абавязковых страхавых узносаў пры аплаце за паслугі на агульную суму звыш 5,5 млн рублёў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: magnific.com
edited
Палітзняволены, журналіст і медыямэнэджар Андрэй Аляксандраў стаў лаўрэатам прэміі Free Media Awards
Спіс тых, хто атрымае ўзнагароду, абвесцілі яе арганізатары — фонды Fritt Ord і Zeit Stiftung Bucerius.
Паводле іх, дзякуючы сваёй працы ў незалежным беларускім інфармацыйным агенцтве БелаПАН і Беларускай асацыяцыі журналістаў у мінулыя гады, Андрэй Аляксандраў “дапамог умацаваць прафесійныя стандарты журналістыкі, падтрымаць незалежныя СМІ і пабудаваць міжнародныя сеткі журналістаў і праваабаронцаў”.
Разам з Аляксандравым узнагароду атрымаюць кіраўнік аддзела журналісцкіх расследаванняў выдання “Украінская праўда” Міхаіл Ткач, рэдакцыі грузінскагп выдання iFact, ерэванскага тэлеканала Factor TV і расійскага незалежнага анлайн-выдання “Вёрстка”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Андрэй Аляксандраў. Архіўнае фота: "Прэс-клуб Беларусь"
Прошли очередные учения по пресечению “массовых беспорядков“ — в Барановичах
Под руководством инструкторов 3 сентября “отработаны алгоритмы пресечения групповых нарушений общественного правопорядка“, сообщило УВД местного облисполкома. По словам представителя УВД Брестского облисполкома Сергея Белькевича, милиционеры тренировались “локализации агрессивно настроенных групп и задержанию нарушителей“.
В 2026 году командно-штабные учения МВД, посвященные “пресечению массовых беспорядков“, прошли в ряде городов. Среди прочего отрабатываются “протестные” сценарии, имитируются взрывы и выстрелы, в качестве реквизита используются горящие покрышки.
☝️Массовые политические репрессии, которые режим Александра Лукашенко развернул после брутального подавления протестов, вызванных фальсификацией выборов в августе 2020-го и жестокостью силовиков, не прекращаются до сих пор.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 УВД Брестского облисполкома
edited
У спіс "экстрэмістаў" дададзена больш за 50 чалавек, у тым ліку грамадзянін Украіны
Міністэрства ўнутраных спраў дадало 52 чалавекі ў спіс асоб, датычных да "экстрэмісцкай дзейнасці".
Сярод іх адзін грамадзянін Украіны — Юрый Малькевіч. Ён "адбывае пакаранне" паводле арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць).
З пазнакай "адбывае пакаранне" ў спіс унесена 32 чалавекі, роўна палова з іх прызнаныя беларускімі праваабаронцамі палітвязнямі. З пазнакай "судзімасць не пагашана" МУС унесла ў спіс 19 чалавек. Яшчэ адзін "вызвалены ад адказнасці ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў прыцягнення".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
Инсценировано нападение на руководство МВД — в рамках проверки боеготовности
В рамках проверки боеготовности внутренних войск силовики “в кратчайшие сроки вычислили и задержали напавшую на руководство МВД группу”, заявила пресс-служба ведомства.
“Предполагаемые преступники“, совершившие “нападение на руководство“ ведомства, были задержаны “буквально в течение 20 минут, несмотря на то, что, скрылись в лесу”, отметил министр Иван Кубраков.
☝️О том, что госсекретарь Совета безопасности Александр Вольфович передал Кубракову распоряжение о “приведении в боевую готовность в соответствии с предназначением“ 7-й спецбригады ВВ МВД, стало известно 2 сентября.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 пресс-служба МВД
Министр образования оправдывает досмотр в школах: 1 сентября дети пытались пронести ножи
В школах речь не идет о “тотальном досмотре“ учеников на входе, заявил госСМИ министр образования Андрей Иванец, комментируя соответствующие нововведения.
“Уже 1 сентября та работа, которую мы провели совместно с МВД, показала, что, к сожалению, у нас <…> были выявлены дети, которые пытались пронести в школу ножи“, — сказал чиновник.
☝️27 августа со ссылкой на начальника Департамента охраны МВД Александра Шепелева сообщалось, что его представители смогут проводить досмотр учащихся в присутствии педагогического работника. Ранее требовалось присутствие законного представителя ребенка.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Иллюстративное фото: threads.com/@times.bel
edited
МАРТ недоволен обилием импортных овощных консервов: производство огурцов падает, квашеной капусты — не растет
“Необходимые меры“ по увеличению доли продаж отечественных овощных консервов на потребительском рынке обсуждены на “рабочей встрече под руководством заместителя министра антимонопольного регулирования и торговли Светланы Короткевич“, сообщила пресс-служба МАРТ.
По данным ведомства, ассортимент белорусских овощных консервов в крупных торговых сетях “насчитывает до 179 разновидностей, тогда как импортных предложений почти в три раза больше — до 505“.
👆27 августа Короткевич на тематическом семинаре пообещала “серьезный спрос“ за невыполнение показателей по итогам 2026-го“ по “насыщению полок“ товарами белорусской продукции.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Иллюстративное фото: magnific.com