КДБ Беларусі і Міністэрства грамадскай бяспекі В’етнама падпісалі двухгадовы план “умацавання супрацоўніцтва“ “План умацавання супрацоўніцтва” на 2026-2027 гады падпісаны 5 верасня ў Мінску паміж беларускім КДБ і в’етнамскім Міністэрствам грамадскай бяспекі, паведамляе Народная міліцыя В’етнама. Адзначаецца, што гэта адбылося ў рамках трохдзённага візіту ў Беларусь намесніка міністра грамадскай бяспекі Фам Тхе Тунга, які сустрэўся з намеснікам старшыні КДБ Аляксандрам Церахавым (узначальваў рэгіянальныя ўпраўленні КДБ у Гродне, Магілёве і Мінску; аб прызначэнні намеснікам старшыні публічна не паведамлялася, але гэта магло быць зроблена 23 ліпеня 2026 года падчас закрытых кадравых прызначэнняў на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынём КДБ Іванам Церцелем і сакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 cand.vn