Польшча да 9 снежня падаўжае абмежаванні на нізкавышынныя палёты ўздоўж мяжы з Беларуссю і Украінай Яны дзейнічаюць з верасня 2025 года і падаўжаюцца кожныя тры месяцы. Абмежаванні не распаўсюджваюцца на пасажырскія рэйсы. У начны час дзейнічае поўная забарона на палёты, акрамя ваенных, пошукава-выратавальных, медыцынскіх і супрацьпажарных. Удзень дазволены палёты з выкананнем пэўных умоў. ☝️Абмежаванні ўвялі пасля ўварвання расійскіх дронаў у паветраную прастору Польшчы і ў сувязі з вучэннямі "Захад-2025". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Аператыўнае камандаванне відаў УС Польшчы ў сацыяльнай сетцы Х