"Аналітыка ад Позірку". Беларуская эканоміка расце хутчэй за расійскую: за студзень-ліпень ВУП павялічыўся на 2,1%, тады як Расія чакае каля 1% росту за год. ☝🏻Аднак гэта не азначае, што залежнасць Беларусі ад Расіі зменшылася. Рост падтрымліваюць унутраны попыт, інвестыцыі, будаўніцтва і сельская гаспадарка, але галоўным рынкам для беларускіх тавараў па-ранейшаму застаецца Расія. Запаволенне расійскай эканомікі ў выніку можа адбіцца і на Беларусі. Таму цяперашні рост ВУП, на думку эканамічнага аглядальніка Алеся Гудзіі, хутчэй часовая з'ява, чым прыкмета новай эканамічнай мадэлі. Чытайце, чаму так у матэрыяле для @pozirkonline 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку