Міліцыя і МНС вучацца абараняць прадпрыемствы ад "дэструктыўных сіл", следчыя - займаць "апорны пункт праціўніка" У Мінскай вобласці прайшлі камандна-штабныя вучэнні сілавікоў, падчас якіх адпрацоўвалі дзеянні пры масавых беспарадках, надзвычайных сітуацыях і тэрарыстычных пагрозах. Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў, што буйныя прадпрыемствы вобласці могуць стаць аб'ектамі ўздзеяння "дэструктыўных сіл". У вучэннях таксама адпрацоўвалася выкарыстанне спецтэхнікі МНС. Супрацоўнікі Следчага камітэта разам з байцамі СОБР трэніраваліся ва ўмовах, набліжаных да баявых: адбівалі напад, займалі "апорны пункт праціўніка" і затрымлівалі ўмоўных злачынцаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба МУС