Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

ЕС асудзіў наданне ў Беларусі "экстрэмісцкага" статусу праектам, якія ім падтрымліваюцца Еўрапейскі саюз "застаецца салідарным з народам Беларусі і будзе падтрымліваць яго права на аб'ектыўную інфармацыю, магчымасці для навучання і прафесійнай дзейнасці ва ўмовах акадэмічнай свабоды", гаворыцца ў заяве прэс-службы Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Гаворка пра вэб-сайты і старонкі ў сацыяльных сетках праекта EUvsDisinfo, Цэнтральнага агенцтва па кіраванні праектамі Літвы (CPVA), праграм SALT і Education for Belarusians ("Адукацыя для беларусаў"), якія падтрымліваюцца ЕС. Рашэнне Мінска названа "яшчэ адным прыкладам сістэматычных намаганняў рэжыму па падаўленні крытычнага мыслення, абмежаванні асноўных свабод і звужэнні грамадзянскай прасторы". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Caniceus / pixabay.com

Views over time

020040026 Aug 16:3712 Nov 01:4345126 Aug 16:37: 0 views12 Nov 01:43: 451 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
26 Aug 2026, 16:370
12 Nov 2026, 01:43451

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.