У першай палове 2026 года 90% беларускіх інвестыцый за мяжой прыйшлося на РФ, доля тых, што паступілі адтуль, склала 66% У студзені — чэрвені 2026 года беларускія суб’екты накіравалі за мяжу інвестыцый на 3,6 млрд долараў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Практычна ўсе з іх прыйшліся на арганізацыі Расіі (90,3%). Замежныя інвестары за шэсць месяцаў 2026 года ўклалі ў рэальны сектар беларускай эканомікі 5 млрд долараў. Асноўныя інвестыцыі былі ад суб’ектаў гаспадарання РФ (66,2%), Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (11%) і Кіпра (5,9%). ☝️За 2025 год замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі 7,6 млрд долараў — на 10,1% больш, чым у 2024-м (6,9 млрд). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com