Лукашэнка бачыць магчымасць аднаўлення “паўнавартаснага канструктыўнага дыялогу” з Малдовай Перакананне ў тым, што “назапашаны за тры дзесяцігоддзі досвед узаемавыгаднай супрацы”, нягледзячы на “напружаную міжнародную абстаноўку”, паслужыць “асновай для аднаўлення паўнавартаснага канструктыўнага дыялогу” паміж Беларуссю і Малдовай, выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы малдаўскі народ з Днём Незалежнасці. “Нас збліжаюць агульны гістарычны лёс і памяць пра подзвіг бацькоў і дзядоў, якія плячо ў плячо змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны”, — адзначыў ён. ☝️14 ліпеня паведамлялася, што Малдова далучылася да прынятага месяцам раней пакета санкцый Еўрасаюза, у якім фігуруе беларуская кампанія “Ізавак”. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская наведвала Малдову ў кастрычніку 2023 года на запрашэнне дзейнага прэзідэнта краіны Маі Санду. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Кішынёў. Ілюстрацыйнае фота: турыстычны партал Visit Chișinău