Ціханоўская: Пра сваю дзяржаву марылі многія пакаленні беларусаў — толькі нашаму пашанцавала “Пра сваю дзяржаву марылі многія пакаленні беларусаў, за яе змагаліся, сядзелі ў турмах і жылі ў выгнанні. І толькі нашаму пакаленню пашанцавала жыць у сваёй незалежнай краіне”, — адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў звароце з нагоды 35-й гадавіны надання статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР (прынятая 27 ліпеня 1990 года). 25 жніўня 1991 года палітык назвала “Днём аднаўлення незалежнасці Беларусі”. “Сёння мы разумеем наколькі яна крохкая. Мы бачым гэта на прыкладзе Украіны, якая плаціць страшную цану за права заставацца незалежнай. Бачым гэта і ў Беларусі, дзе Расія ўсё глыбей пранікае ў вайсковую, эканамічную, інфармацыйную і культурную прастору”, — канстатавала дэмлідар. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"