Вайскоўцы з каменданцкіх часцей будуць вучыцца змагацца з дронамі Тактыка-спецыяльныя вучэнні з каменданцкімі вайсковымі часцямі пройдуць 25–27 жніўня пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення службы войскаў Узброеных сіл Дзмітрыя Жукоўскага, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны. Паводле інфармацыі ведамства, мэта вучэнняў заключаецца ў “падвышэнні ўзроўню падрыхтоўкі службовых асоб упраўлення каменданцкіх вайсковых часцей і навучанасці асабовага складу падраздзяленняў падчас выканання задач паводле прызначэння”. Плануецца адпрацаваць “забеспячэнне дзеянняў вайсковых часцей у раёнах выканання задач”, “падтрыманне правапарадку і забеспячэнне бяспекі дарожнага руху”, “вядзенне выведкі з выкарыстаннем БЛА і супрацьдзеянне БЛА праціўніка”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com