Беларус праходзіць у Літве па справе аб кантрабандзе наркотыкаў у пірагах Пра затрыманне грамадзян Украіны і Беларусі, падазраваных у датычнасці да арганізацыі кантрабанды наркотыкаў, паведамляе мытны дэпартамент пры Міністэрстве фінансаў Літвы. Паводле даных ведамства, у траўні 2026 года ў вільнюскім лагістычным цэнтры Lietuvos paštas мытнікі праверылі падазроную пасылку з Канады. Паведамляецца, што “супрацоўнікаў здзівіла нахабства адпраўнікоў: хоць было заяўлена, што ў пасылцы знаходзяцца 10 пірагоў і 10 шакаладак, ад яе ішоў вельмі рэзкі, характэрны для канабісу пах”. Разрэзаўшы адзін з пірагоў, мытнікі выявілі ўнутры пластыкавы пакунак з высушаным канабісам. Наркотыкі знайшлі і ў іншых пірагах. Агульная вага пасылкі са слодычамі складала каля 5 кг, з якіх 0,5 кг прыпала на “начынне” з канабісу. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 мытня Літвы