Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

Беларусь і Зімбабвэ збіраюцца супрацоўнічаць у мытных справах Праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Зімбабвэ аб супрацы і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ухвалены ў якасці асновы для правядзення перамоў указам № 291 ад 24 жніўня. Аляксандр Лукашэнка наведваў Зімбабвэ 30 студзеня — 1 лютага 2023 года. У красавіку таго ж года са шматдзённым візітам у Мінск прыязджала жонка зімбабвійскага прэзідэнта Аксілія Мнангагва. У ліпені 2024 года яна зноў была ў Беларусі з візітам. На сустрэчы з ёй Лукашэнка заявіў, што чакае візіту ў Мінск яе мужа Эмерсана Мнангагвы. Такі візіт адбыўся ўвесну 2025 года. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба прэзідэнта Зімбабвэ

Views over time

010020030040025 Aug 07:5512 Nov 01:4335825 Aug 07:55: 0 views12 Nov 01:43: 358 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
25 Aug 2026, 07:550
12 Nov 2026, 01:43358

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.