У Беларусі з 1 верасня будуць павышаныя працоўныя пенсіі Гэта прадугледжвае указ Аляксандра Лукашэнкі ад 24 жніўня. Як паведамляе яго прэс-служба, павышэнне складзе 5%. Гэта другое павелічэнне пенсій у 2026 годзе — папярэдняе адбылося 1 лютага (+10%). “Паводле папярэдняй ацэнкі, сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў верасні 2026 года складзе 1.125 рублёў, — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. — Гадавое павелічэнне складзе 145 рублёў (+14,8%)“. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 brestcity.com