Урад Беларусі і прэс-служба “Газпрама” не паведамляюць пра вынікі перагавораў Аляксандра Турчына і Аляксея Мілера Прэс-служба Савета міністраў па выніку перамоў толькі паведаміла: “Дасягнуты ўзровень узаемадзеяння забяспечвае бесперабойнае забеспячэнне рэспублікі прыродным газам і дынамічнае развіццё па актуальных для дзяржаў кірунках”. Прэс-служба “Газпрама” адзначыла, што на сустрэчы былі абмеркаваныя “ход і перспектывы ўзаемавыгаднай супрацы ў газавай сферы”. ☝️Перад сустрэчай прем'ер-міністра Беларусі і кіраўніка "Газпрама" прэс-служба беларускага ўрада заяўляла, што на парадку дня — пытанні "перспектыўнай супрацы ў газавай сферы”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP 📷 Аляксандр Турчын (справа) і Аляксей Мілер. Фота: прэс-служба "Газпрама"