У другім квартале беларусы атрымалі з-за мяжы на чвэрць больш грошай, чым адправілі — Нацбанк У Беларусь праз міжнародныя сістэмы пераводаў паступіла 42 млн долараў — на 24,7% больш, чым адпраўлена за мяжу (33,67 млн). Паступленні выраслі на 3,8% у параўнанні з першым кварталам, адпраўленні — на 27%. Сярэдняя сума аднаго пераводу за мяжу ў другім квартале склала 864,4 долара, у Беларусь — 602 долары. ☝️У 2025 годзе ў Беларусь паступіла 159,5 млн долараў (у 1,5 раза больш за адпраўленні). Сальда па ўсіх кварталах было дадатным. Сярэдняя сума за мяжу ў 2025 годзе была на 23,1% большай, чым у Беларусь. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыя: 8photo / freepik.com