☝️“Аналітыка ад Позірку”. Беларусь актыўна развівае супрацоўніцтва з М'янмай, якую ААН адносіць да найменш развітых краін. Лукашэнка называе яе "важным і перспектыўным партнёрам", хоць ВУП краін прыкладна роўныя, а насельніцтва М'янмы ў шэсць разоў большае, што робіць яе жыхароў значна бяднейшымі за беларусаў. Тавараабарот за 2025 год склаў толькі 15,9 млн долараў, што ў дзясяткі разоў менш за гандаль з Літвой. Краіны збліжае "падобнае бачанне глабальных працэсаў" і аўтарытарная прырода рэжымаў. Аднак сапраўдны інтарэс Мінска — у вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве. Бедны народ М'янмы наўрад ці выйграе ад гэтых сувязей, але хунта атрымае зброю для здушэння паўстанцаў. Мінск жа гэта, відаць, не хвалюе, піша ў матэрыяле для @pozirkonline палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку