Дзяржкантроль выявіў у стаматалагічных клінік Гомеля нясплату падаткаў на суму, што перавышае 5 млн рублёў Паведамляецца, што сетка стаматалагічных клінік Гомеля (два медцэнтры, 25 кабінетаў, больш за 100 супрацоўнікаў) ухілялася ад выплаты падаткаў. Уласнік штучна падзяліў бізнес паміж дзвюма арганізацыямі, адна з якіх ужывала спрошчанае падаткаабкладанне, каб не ў поўным аб'ёме плаціць падаткі. Супраць уласніка і службовых асоб распачатыя крымінальныя справы, на маёмасць коштаи 1,5 млн рублёў накладзены арышт, яшчэ 1,5 млн выяўлена ў розных валютах. ☝️Паводле даных Вярхоўнага суда, за першую палову 2026 года за ўхіленне ад выплаты падаткаў асуджана 56 чалавек. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыя: oshmiany.gov.by