Пракуратура праз МАРГ дамаглася, каб інтэрнэт-крамы адмянілі магчымасць ануляваць заказ па сваёй ініцыятыве Генпракуратура выявіла, што некалькі інтэрнэт-крам уключалі ва ўмовы продажу пункт аб аднабаковым ануляванні заказа. Гэта парушала правы пакупнікоў і заканадаўства, бо прадавец не мае права змяняць умовы дагавора пасля афармлення заказа. Па ініцыятыве пракуратуры МАРГ прымусіў крамы прывесці дагаворы ў адпаведнасць з законам і выключыць умовы, якія ўшчамлялі правы спажыўцоў. Раней падобныя парушэнні выяўлялі ў дастаўкі піцы — сеткі dominos.by, "Дода Піца", "Піца Лісіца", "Гадзіла" і "Донер Смайл" атрымалі прадпісанні за абмежаванне мінімальнай сумы заказу. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыя: infotrans.by