У Мінску адкрылася амбасада М'янмы Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў назваў гэта новай старонкай у гісторыі двухбаковых стасункаў. Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком М'янмы заявіў, што Беларусь гатова "дапамагчы, навучыць і забяспечыць усім неабходным м'янманскі народ". ☝️М'янма — краіна, дзе ў 2021 годзе адбыўся ваенны пераварот, у выніку якога была зрынута дэмакратычна абраная ўлада. Лідар хунты Мін Аун Хлайн абвінавачваецца Міжнародным крымінальным судом у злачынствах супраць чалавечнасці. Беларусь устанавіла дыпстасункі з М'янмай у 1999 годзе, Лукашэнка наведваў краіну ў 2025 і 2026 гадах. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыя: sb.by