Белгідрамет абвясціў чырвоны ўзровень небяспекі з-за спякоты і аранжавы — з-за шквалістага ветру 22 жніўня чакаецца чырвоны ўзровень небяспекі ў Гомельскай вобласці з-за спякоты — днём тэмпература дасягне +35 +36°C, месцамі +30 +34°C. Таксама на большай частцы краіны чакаюцца навальніцы і моцны вецер з парывамі да 15–20 м/с, на паўночным захадзе — да 21–24 м/с, у асобных раёнах — да 25–27 м/с. У сувязі з гэтым аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. МНС заклікае адмовіцца ад адпачынку на прыродзе і ўлічваць надвор'е пры паездках. ☝️У чэрвені ў Беларусі абнавіліся рэкорды спякоты — у Пінску тэмпература ўпершыню перавысіла 40°C, дасягнуўшы 40,4°C. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыя: myfin.by